Рубрика: Новості_бел
-

Візіт дабра “Ад сэрца да сэрца”.
У рамках рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” бібліятэкар Бародзіцкай сельскай бібліятэкі здзейсніла візіт дабра “Ад сэрца да сэрца”. Пераапрануўшыся ў Снягурку, яна наведала сваіх актыўных чытачоў на даму і павіншавала іх з Новым годам і Калядамі. Бібліятэкар выказала шчырую павагу людзям сталага ўзросту і падарыла салодкія пачастункі. Просмотры: 71
-

«Першы чытач Новага года»
У першыя дні новага года ў нашай бібліятэцы традыцыйна праходзіць акцыя “Першы чытач Новага года». Акцыя з’яўляецца адной з формаў прыцягнення чытачоў у бібліятэку. Першым чытачом Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў новым 2025 годзе стаў навучэнец 5 «А» класа гімназіі №1 Каўчун Кірыл. Кірыл вельмі любіць чытаць кнігі, актыўна наведвае бібліятэку, удзельнічае ў масавых мерапрыемствах. Бібліятэкары…
-

Панарама творчасці “Жылі-былі браты Грым”
3 студзеня ў Елкаўскай сельскай бібліятэцы для дзяцей са школьнага лагера была праведзена панарама творчасці “Жылі-былі браты Грым”, у гонар 240-годдзя з дня нараджэння нямецкага пісьменніка-казачніка Якаба Грыма. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з цікавымі фактамі з жыцця і творчасці братоў Грым – старэйшага Якаба і малодшага Вільгельма. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікам было прапанавана адправіцца ў…
-

“Навагодняя казка”
У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе для жыхароў аграгарадка Крывічы праведзена тэатралізаванае навагодняе прадстаўленне “Навагодняя казка”. Новы год — гэта радаснае, добрае, вясёлае свята. З самага пачатку казачныя персанажы запрасілі ўсіх у чароўны свет навагодняй казкі. Усе змаглі акунуцца ў святочную атмасферу прыгод і стаць часткай навагодняга чараўніцтва. У праграме свята былі гульні, конкурсы, віктарыны, карагод каля…
-

“Прыгажуня лясная ў госці да нас прыйшла”
У Князеўскай сельскай бібліятэцы для дзяцей напярэдадні Новага года праведзена конкурсна-гульнявая праграма “Прыгажуня лясная ў госці да нас прыйшла”. У госці да хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшоў Дзед Мароз з казачнымі персанажамі. Дзеці вадзілі з імі карагоды, танцавалі, удзельнічалі ў розных конкурсах і віктарынах, расказвалі Дзеду Марозу вершы. Час праляцеў хутка, весела і займальна. Просмотры: 80
-

“Ад усёй душы”
У Князеўскай сельскай бібліятэцы праведзена навагодняя акцыя “Ад чыстага сэрца” у межах рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”. Бібліятэкар ва ўборы Дзеда Мароза наведала сваіх чытачоў у вёсцы Самаровічы, павіншавала іх з надыходзячым Новым годам і пажадала ўсім здароўя, міру, дабрабыту, каб у далейшым заставаліся актыўнымі чытачамі бібліятэкі і пачаставала невялікімі навагоднімі падарункамі. Просмотры:…
-

“Серпантын навагодніх задум”
У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы прайшла конкурсна-гульнявая праграма “Серпантын навагодніх задум”. У пачатку гульні Снягурка павіншавала дзяцей з надыходзячым Новым годам і пажадала ім усяго добрага, а галоўнае поспехаў у вучобе. Затым удзельнікі мерапрыемства весела, актыўна і з захапленнем ўдзельнічалі ў такіх гульнях, як “Гульня ў сняжкі”, “Згублены нос”, “Творчыя фанты”, “Ты адкуль, Дзед Мароз”, “Бяспройгрышная…
-

Літаратурная гасцёўня “Вайна ў творчасці Івана Чыгрынава”
Сёлета мы адзначалі 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пісьменнікаў, якія займаюць адметнае месца ў беларускай літаратуры, многа франтавікоў. Адзін з іх – Іван Чыгрынаў, які належыць да пакалення, узгадаванага вайной і балючай памяццю пра яе, таму такімі драматычнымі і праўдзівымі атрымаліся яго раманы: “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае і чужынцы”, “Вяртанне да віны”,…
-

“Рукавічка”
Калі на вуліцы холадна і марозна, не хвалюйцеся, бо можна весела правесці час у бібліятэцы! А ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы можна яшчэ і паглядзець лялечны спектакль. Вось і сёння ўдзельнікі лялечнага гуртка «Вясёлка» парадавалі дзяцей лялечным спектаклем «Рукавічка». Гледачы, затаіўшы дыханне, чакалі пачатку казкі. А калі на фоне дэкарацый сталі адзін за адным выходзіць персанажы:…
-

«Забавы ля навагодняй ёлкі»
Новы год – гэта казачнае і любімае свята ўсіх дзяцей. Яго доўга чакаюць, верачы ў казку і цуд. Сёння ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы было шумна і весела. Работнікі бібліятэкі правялі для вучняў 1 «А» класа гімназіі №1 конкурсна-гульнявую праграму «Забавы ля навагодняй ёлкі». На свята да рабят прыйшлі Дзядуля Мароз са сваёй унучкай Снягуркай. Разам…



