Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Рубрика: Новості_бел

  • “Летнія фантазіі”

    “Летнія фантазіі”

    У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гульнявая праграма “Летнія фантазіі”, пад час якой на бібліятэчнай пляцоўцы ўсе жадаючыя з вялікім энтузіязмам малявалі і фантазіравалі на свежым паветры. Атмасферу весялосці і радасці дапоўнілі разнастайныя забаўляльныя гульні і конкурсныя праграмы. Дзеці займальна і весела правялі свой вольны час. Просмотры: 41

  • “Раслінны і жывёльны свет роднага краю”

    “Раслінны і жывёльны свет роднага краю”

    У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла краязнаўчая гадзіна “Раслінны і жывёльны свет роднага краю”, якая пачалася з агляднай інфармацыі аб цудоўнай прыродзе Беларусі, яе запаведных месцах. Падчас гульні-віктарыны дзеці адказвалі на розныя пытанні аб расліннасці, жывёльным свеце, ахоўных тэрыторыях нашай краіны. Конкурс “Экалагічны святлафор” паказаў дзецям, як правільна паводзіць сябе на прыродзе, каб не нанесці ёй…

  • “Беларуская пятніца”

    “Беларуская пятніца”

    У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе праведзена гутарка “Беларуская пятніца”. Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з выданнямі на беларускай мове, якія ў апошні час паступілі ў бібліятэку. Падчас мерапрыемства вялася гаворка пра беларускія народныя святы. Дзеці з задавальненнем чыталі вершы на роднай мове, адгадвалі загадкі, успаміналі знаёмыя ўсім беларускія прыказкі і прымаўкі. Просмотры: 38

  • “Чытайце, чытайце, старонкі гартайце”.

    “Чытайце, чытайце, старонкі гартайце”.

    Бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі для дзяцей, якія адпачываюць у бабуль і дзядуляў у вёсцы Горна, арганізавала і правяла літаратурны лабірынт“Чытайце, чытайце, старонкі гартайце”. Рабяты ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах і гульнях. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала дзецям цікавага летняга чытання, дапытлівасці і імкнення да новых адкрыццяў, а кніга ў гэтай справе лепшы спадарожнік і верны сябар! Просмотры: 40

  • ЛЕТА – ГЭТА МАЛЕНЬКАЕ ЖЫЦЦЁ

    ЛЕТА – ГЭТА МАЛЕНЬКАЕ ЖЫЦЦЁ

    Лета – гэта маленькае жыццё, поўнае свабоды і яркіх уражанняў. Весела і цікава прайшло мерапрыемства ў мікрараёне “Паўночны”. Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі літаратурную мазаіку “Чытай, адпачывай і весяліся. Лета – маленькае жыццё”. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульні-віктарыне па літаратурных творах, гулялі ў настольныя і рухомыя гульні. Рабяты цікава і з карысцю правялі вольны час,…

  • Літаратурная мазаіка

    Літаратурная мазаіка

    Лета – гэта выдатная пара, калі хочацца праводзіць на свежым паветры як мага больш часу. Менавіта таму бібліятэкары Зэльвенскай бібліятэкі адправіліся ў госці да дзяцей, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры “Блакітная хваля”, каб падарыць ім сапраўднае свята чытання і весялосці. Для дзяўчынак і хлапчукоў правялі займальную літаратурную мазаіку “Чытай, адпачывай, весяліся. Лета – маленькае жыццё!”.…

  • “З простай паперы майструем як чараўнікі”

    “З простай паперы майструем як чараўнікі”

    У Князеўскай сельскай бібліятэцы быў праведзены майстар-клас па працы з паперы “З простай паперы майструем як чараўнікі”. Удзельнікі пры дапамозе нажніц са звычайнай паперы стваралі самыя розныя вырабы: арыгінальныя падарункі, смешныя фігуркі, цацкі для малых і многае іншае. Дзецям вельмі спадабаўся майстар-клас: было вырашана на наступным тыдні яшчэ раз паўтарыць! Просмотры: 36

  • “На кожную хваробу – лекавая расліна: знаёмства з лекавымі раслінамі”

    “На кожную хваробу – лекавая расліна: знаёмства з лекавымі раслінамі”

    Падчас выезду бібліобуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў вёсцы Пеляжын была праведзена пазнавальная гутарка “На кожную хваробу – лекавая расліна: знаёмства з лекавымі раслінамі”. Падчас мерапрыемства чытачы папоўнілі веды аб лекавых раслінах, іх знешнім выглядзе, лячэбных уласцівасцях, правілах збору, захоўвання і прымянення. Падзяліліся сваімі рэцэптамі лячэння зёлкамі. Просмотры: 32

  • Казачнае лета

    Казачнае лета

    Казкі любяць усе дзеці: чараўніцтва і прыгоды захапляюць і вучаць дабру і справядлівасці. Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў лагеры “Блакітная хваля” правялі гульнявуюпраграму“Казачнае лета”. Спачатку рабяты адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, пазнавалі і адгадвалі казкі і казачных персанажаў, успаміналі чароўныя словы з казак і адгадвалі загадкі. А далей гулялі ў розныя цікавыя гульні, якія падрыхтавалі для іх бібліятэкары. Зарад бадзёрасці, выдатны настрой і мора ўсмешак атрымалі рабяты, прыняўшы ўдзел у гульнявой праграме “Казачнае лета”. Просмотры: 34

  • “Ішоў мой край дарогамі вайны”

    “Ішоў мой край дарогамі вайны”

    У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гадзіна памяці “Ішоў мой край дарогамі вайны”, якая была прысвечана вызваленню Зэльвеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Бібліятэкар распавядала пра тое, як пачалася вайна, як першымі прынялі бой воіны Брэсцкай крэпасці, пра першыя дні вайны на тэрыторыі Зэльвеншчыны. Распавядала пра партызанскі рух у нашай мясцовасці, жыццё мірных жыхароў пад акупацыяй, пра стварэнне…