Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Рубрика: Новості_бел

  • “Адзіны санітарны дзень”.

    “Адзіны санітарны дзень”.

    У бібліятэках ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка” ў рамках раённай акцыі па добраўпарадкаванні бібліятэк праведзены “Адзіны санітарны дзень”. Падчас гэтага дня бібліятэкары праводзілі санітарную ўборку ў памяшканнях: выціралі пыл на стэлажах і шафах, праціралі люстры, камп’ютары, тэлефонныя апараты, мылі падлогі на абанеменце, у кнігасховішчах і на лесвіцы, пыласосілі дываны і дарожкі. У гэты дзень усе дружна папрацавалі і…

  • Прававы эрудыт “Права на права”

    Прававы эрудыт “Права на права”

    Да Сусветнага Дня правоў дзіцяці Крывіцкая сельская бібліятэка-клуб падрыхтавала для сваіх чытачоў прававы эрудыт “Права на права”. Бібліятэкар расказала прысутным аб асноўных палажэннях Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый “Аб правах дзіцяці” і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падкрэсліла, якія правы маюць дзеці згодна з гэтымі дакументамі. У ходзе мерапрыемства прайшла інтэрактыўная гутарка “Права на імя”. Дзеці разам з бібліятэкарам…

  • Скарбонка добрых парад “Будзь здаровы без дактароў”

    Скарбонка добрых парад “Будзь здаровы без дактароў”

    Бібліятэкар Славаціцкай сельскай бібліятэкі-клуба з чытачамі, якія часта цікавяцца і чытаюць літаратуру на тэму здароўя, правяла скарбонку добрых парад “Будзь здаровы без дактароў”. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю слухалі і пазнавалі парады па здароваму ладу жыцця. Кожны з прысутных меў магчымасць падзяліцца сваімі парадамі, якія набылі і праверылі на сабе за шмат гадоў. Бібліятэкар запрасіла на мерапрыемства медработніка Славаціцкай амбулаторыі Голуб Кацярыну Сяргееўну. Яна асвятліла пытанні здаровага харчавання, фізічных практыкаванняў,…

  • Брэнд-калейдаскоп “Зроблена ў Беларусі”

    Брэнд-калейдаскоп “Зроблена ў Беларусі”

    У Елкаўскай сельскай бібліятэцы з дзецьмі праведзены брэнд-калейдаскоп “Зроблена ў Беларусі”. Дзеці пазнаёміліся з дасягненнямі беларускіх вытворцаў. Бібліятэкар расказала дзецям аб прадукцыі, якая вырабляецца ў Беларусі і адпавядае высокім стандартам якасці. Дзяўчынкі і хлопчыкі з цікавасцю даведаліся аб разнастайнасці тавараў, вырабленых у краіне, і аб тым, які ўклад беларускія вытворцы ўносяць у эканоміку і культуру Беларусі і…

  • “Рамантык беларускай літаратуры”

    “Рамантык беларускай літаратуры”

    У рамках святкавання 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, класіка беларускай літаратуры, у Зэльвенскай раённай бібліятэцы адбылося чарговае паседжанне літаратурнай гасцёўні “Ліра” у фармаце літаратурнай гадзіны “Рамантык беларускай літаратуры”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі мелі магчымасць даведацца пра жыццёвы шлях і творчасць Уладзіміра Караткевіча. Пазнаёміліся з найбольш яскравымі творамі аўтара, праслухалі цытаты з яго творчасці. Прысутныя падзяліліся ўласнымі ўражаннямі ад…

  • Сусвет Уладзіміра Караткевіча

    Сусвет Уладзіміра Караткевіча

    У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча праведзены літаратурны партрэт “Світанак Уладзіміра Караткевіча”, падчас якога дзеці пазнаёміліся з цікавымі біяграфічнымі фактамі з жыцця выдатнага беларускага пісьменніка, паэта і сцэнарыста. Удзельнікі мерапрыемства пагутарылі пра творчасць аўтара, якое ахоплівае разнастайныя жанры: раманы, аповесці, апавяданні, п’есы. Хлопцы чыталі яго вершы. Была аформлена выстава “Творчая спадчына Уладзіміра Караткевіча”.…

  • Па старонках казак Уладзіміра Караткевіча

    Па старонках казак Уладзіміра Караткевіча

    Бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі запрасіла сваіх юных чытачоў здзейсніць літаратурную вандроўку “Па старонках казак Уладзіміра Караткевіча”. Дзеці пазнаёміліся з яго біяграфіяй і творчасцю. Прысутных вельмі ўразіла, што Караткевіч ужо ў тры з паловай гады ўмеў чытаць, а ў шэсць пісаў вершы і апавяданні. Удзельнікі з задавальненнем шукалі твор па пачатку, шукалі лішняга героя казкі, вызначалі, якім казкам адпавядаюць…

  • Паэтычны вернісаж

    Паэтычны вернісаж

    Бібліятэкар Міжэрыцкай інтэграванай бібліятэкі арганізавала і правяла паэтычны вернісаж “Уладзімір Караткевіч вядомы і невядомы” з нагоды 95-годдзя з дня нараджэння. Падчас мерапрыемства дзеці не толькі пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка, але і паўдзельнічалі у гучных чытаннях яго вершаў: “Бацькаўшчына”, “О мой цудоўны край”, “Мова” і інш. Просмотры: 116

  • Сусвет Уладзіміра Караткевіча

    Сусвет Уладзіміра Караткевіча

    26 лістапада наша краіна адзначае 95-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. З нагоды юбілею пісьменніка ў Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе было арганізавана літаратурнае знаёмства “Сусвет Уладзіміра Караткевіча”. Матэрыалы мерапрыемства распавядалі аб жыцці пісьменніка, знаёмілі з яго багатай творчай спадчынай. Увазе прыхільнікаў творчасці аўтара былі  прадстаўлены такія творы, як “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”,…

  • «Где любовь и свет, там горя нет»

    «Где любовь и свет, там горя нет»

    Штогод 25 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. Гэты дзень усталяваны з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчынак, а таксама падтрымкі і абароны іх правоў. Бібліятэкарам Елкоўскай сельскай бібліятэкі для работнікаў дзіцячага садка аг. Елка была праведзена гутарка “Дзе каханне і святло, там гора няма”. Падчас мерапрыемства…