Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Рубрика: Новості_бел

  • “Летнія клопаты, восеньскія нарыхтоўкі”

    “Летнія клопаты, восеньскія нарыхтоўкі”

    Падчас выезду бібліёбуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў вёсцы Пеляжын прайшла гадзіна карысных парадаў “Летнія клопаты, восеньскія нарыхтоўкі”. Для многіх нашых чытачоў і, у прынцыпе, многіх людзей цяпер актуальная тэма кансервавання гародніны і садавіны. Бібліятэкар расказала, як развівалася кансерваванне, зазірнулі ў мінулае, пазнаёміліся са старажытнымі рэцэптамі нарыхтовак. Далей падчас гутаркі і з кніг даведаліся пра спосабы захоўвання і…

  • “Мы будзем весяліцца і гуляць”

    “Мы будзем весяліцца і гуляць”

    Выхаванцы аздараўленчага лагера “Блакітная хваля” сталі ўдзельнікамі гульнявога ералаша “Мы будзем весяліцца і гуляць”, які для іх падрыхтаваалі бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі. Рабяты адправіліся ў чароўнае “Трыдзявятае царства. Трыдзясятую дзяржаву”, дзе іх чакалі розныя пацешныя гульні і цікавыя заданні. Яны з задавальненнем прымалі ўдзел у прапанаванай бібліятэкарамі праграме і, вядома ж, атрымалі масу станоўчых эмоцый і зарад…

  • “Фантазіі лета”

    “Фантазіі лета”

    Работнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба сабралі дзяцей аграгарадка на арт-тэрапію: малюнкі на асфальце “Фантазіі лета”. Дзеці змаглі праявіць усю сваю творчасць, ствараючы каляровымі крэйдамі малюнкі на асфальце. Кожны працаваў у сілу сваіх магчымасцяў: малюючы сонейка, любімую жывёлу або малюнак на вольную тэму. Затым дзеці стварылі агульны малюнак – Квітнеючае дрэва, уносячы кожны нейкія свае дэталі ў…

  • Вечар успамінаў “Аб подзвігу не змоўкне слава”

    Вечар успамінаў “Аб подзвігу не змоўкне слава”

    12 ліпеня – дата, якая знаёма кожнаму жыхару нашага раёна, бо менавіта ў гэты дзень была вызвалена Зэльвеншчына. Бібліятэкар Славаціцкай сельскай бібліятэкі-клуба прымеркавала да гэтай даты вечар успамінаў “Аб подзвігу не змоўкне слава”. Бібліятэкар расказала дзецям пра пачатак вайны, пра значныя баі і аперацыі, пра дзяцей вайны, якія нароўні з дарослымі ўнеслі свой уклад у…

  • “Ваенная памяць народа будзе жыць у стагоддзях”

    “Ваенная памяць народа будзе жыць у стагоддзях”

    Бібліятэкар Кашалёўскай сельскай бібліятэкі-клуба сабрала сваіх чытачоў на інфармацыйную гадзіну “Ваенная памяць народа будзе жыць у стагоддзях”, якая была прысвечана Дню вызвалення Зэльвенскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар распавяла ўдзельнікам аб доўгім шляху савецкага народа да Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, аб 1418 днях цяжкіх пакут, масавым гераізме на фронтах і ў тыле,…

  • “Героі Вялікай Айчыйнай вайны ў назвах вуліц Зэльвы”

    “Героі Вялікай Айчыйнай вайны ў назвах вуліц Зэльвы”

    Дванаццатага ліпеня наш раён адзначае Дзень вызвалення Зэльвеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і бібліятэкар Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба запрасіла сваіх чытачоў на краязнаўчую гадзіну “Героі Вялікай Айчыйнай вайны ў назвах вуліц Зэльвы”, прымеркаваную гэтай даце. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказвала пра гісторыю тых вуліц пасёлка, якія названы ў гонар Герояў Савецкага Саюза, праслаўленых камандзіраў, франтавікоў і партызан, непасрэдных…

  • “Шакаладу кожны рады, усе мы любім шакалад”

    “Шакаладу кожны рады, усе мы любім шакалад”

    Юныя чытачы Каралінскай інтэграванай бібліятэкі адправіліся ў шакаладнае падарожжа падчас інфармацыйнай гадзіны”Шакаладу кожны рады, усе мы любім шакалад”. Яны разам з бібліятэкарам разгадалі ўсе шакаладныя таямніцы. Дзе і як расце шакалад? Як выглядаюць плады какава-бабоў? Як з іх атрымліваюць шакалад, які мы ўсе так любім? Карысны або шкодны шакалад? Дзеці з задавальненнем гулялі ў гульні:…

  • “Ішоў мой край дарогамі вайны”

    “Ішоў мой край дарогамі вайны”

    У Князеўскай сельскай бібліятэцы да Дня вызвалення Зэльвеншчыны быў арганізаваны вечар-успамін “Ішоў мой край дарогамі вайны”. Бібліятэкар расказала дзецям аб Вялікай Айчыннай вайне, аб подзвігах нашых землякоў, аб ходзе стратэгічнай аперацыі “Баграціён”, аб стратах якія панёс беларускі народ у гады вайны. Асаблівую ўвагу бібліятэкар надала вызваленню Зэльвы. Рабяты падчас мерапрыемства змаглі пазнаёміцца з выданнямі, якія адлюстроўваюць тэму Вялікай…

  • “Мая маленькая старонка – мая Зэльвеншчына”

    “Мая маленькая старонка – мая Зэльвеншчына”

    Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі для рабят у лагнеры “Блакітная хваля” краязнаўчую экспедыцыю “Мая маленькая старонка – мая Зэльвеншчына”. Малая радзіма ёсць у кожнага з нас: горад, пасёлак ці маленькая вёсачка. І кожнаму чалавеку цікава даведацца, кім былі яго продкі, дзе яны жылі і дзе сапраўдная малая радзіма. У часе мерапрыемства бібліятэкары расказалі рабятам пра…

  • “Летні водар”

    “Летні водар”

    Сёння бібліятэкар Барадзіцкай сельскай бібліятэкі арганізавала для сваіх юных чытачоў фітакафэ “Летні водар”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра карысць фітачаю для здароўя людзей, пра спосабы яго прыгатавання. Далей рабяты адгадвалі травы па паху, адгадвалі загадкі. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі пачаставаліся духмянай ліпавай гарбатай з імбірам. Просмотры: 57