Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Рубрика: Новості_бел

  • Літаратурная гадзіна “Слова ў гульні: скарагаворкі, лічылкі”

    Літаратурная гадзіна “Слова ў гульні: скарагаворкі, лічылкі”

    У Міжэрыцкай інтэграванай бібліятэцы з дзецьмі праведзена літаратурная гадзіна “Слова ў гульні: скарагаворкі, лічылкі”. У час мерапрыемства дзеці далучыліся да моўнай культуры беларусаў, да багатай фальклорнай спадчыны. Яны вучыліся правільна вымаўляць скарагаворкі, запаміналі і затым прагаворвалі вершаваныя лічылкі, удзельнічалі ў гульнях “Дагаварыце радок”, “Адгадай хто?”. Дзеці правялі час цікава і займальна. Просмотры: 88

  • “ Колькі фарбаў у лета”

    “ Колькі фарбаў у лета”

    Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі чарговы раз весялілі дзяцей на дзіцячай пляцоўцы ў мікрараёне “Паўднёвы” па вуліцы Шашэйнай. Яны правялі для дзяцей гадзіну забаў “Колькі фарбаў у лета”. Дзеці з вялікай цікавасцю разглядалі новыя кнігі, прадстаўленыя на выставе, чыталі, даведваліся нешта новае, займальнае, павучальнае, а таксама пагулялі ў розныя гульні. Дзецям вельмі спадабалася, і яны не хацелі разыходзіцца па дамах. Просмотры: 72

  • “Летам няма калі сумаваць”

    “Летам няма калі сумаваць”

    Не даюць сумаваць дзецям у аздараўленчым лагеры “Блакітная хваля” работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі. Кожны раз яны прыдумляюць нешта цікавае з мэтай прасоўвання чытання. Сёння для дзяцей была арганізавана літаратурная альтанка “Летам няма калі сумаваць”, падчас якой рабяты разглядалі і выбіралі кнігі для чытання. І, вядома ж, не абышлося мерапрыемства без розных гульняў. Просмотры: 76

  • “Каб радасць людзям дарыць трэба добрым і ветлівым быць”

    “Каб радасць людзям дарыць трэба добрым і ветлівым быць”

    Падчас выезду бібліобуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў вёсцы Станелевічы быў праведзены ўрок ветлівасці “Каб радасць людзям дарыць трэба добрым і ветлівым быць”, падчас якога дзеці даведаліся, што такое этыкет, пра яго значэнне і гісторыю ўзнікнення, пазнаёміліся з асноўнымі патрабаваннямі этыкету. Далей удзельнічалі ў “Ветлівай віктарыне”, гулялі ў гульні: “Ветліва-няветліва”, “Добры дзень”, “Кампліменты”, “Давайце павітаемся”. Мерапрыемства атрымалася досыць ажыўленым, рабяты ўступалі ў дыялог з бібліятэкарам, разважалі і прыводзілі прыклады. Просмотры: 85

  • “З дзяцінства ведай свае правы і абавязкі”

    “З дзяцінства ведай свае правы і абавязкі”

    Для дзяцей старэйшага атрада аздараўленчага лагера «Здаравячок» бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі турнір юных праваабаронцаў “З дзяцінства ведай свае правы і абавязкі”. Падлеткам распавялі аб асноўных правах чалавека і дакументах, якія абвяшчаюць і абараняюць гэтыя правы: аб Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека, аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, аб правах дзіцяці. Далей рабяты паказалі свае веды адказваючы на…

  • “Пры пажары не сядзім, набіраем 101”

    “Пры пажары не сядзім, набіраем 101”

    Бібліятэкар Міжэрыцкай інтэграванай бібліятэкі запрасіла рабят на пазнавальную праграму “Пры пажары не сядзім, набіраем 101”. Дзецям было прапанавана ў гульнявой форме замацаваць веды дзяцей аб правілах пажарнай бяспекі і правілах паводзін пры пажары. Далей бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з прычынамі ўзнікнення пажараў і мерах іх папярэджання. Потым рабяты паразважалі пра карысць і небяспеку агню. Просмотры: 69

  • “Зазірніце ў свет кніг”

    “Зазірніце ў свет кніг”

    Работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі для выхаванцаў ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.п. Зэльва» правялі экскурсію “Зазірніце ў свет кніг”. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з бібліятэкай, распавялі і паказалі якія цікавыя кнігі ёсць у бібліятэцы, як з імі трэба звяртацца, чым адрозніваюцца кнігі ад часопісаў. Далей дзеці памалявалі і пагулялі ў розныя гульні. Дзецям усё вельмі спадабалася і яны паабяцалі прыходзіць у бібліятэку. Просмотры: 68

  • “Свая гульня”

    “Свая гульня”

    У Зэльвенскай раённай бібліятэцы кожны дзень шумна і весела, а ўсё таму, што пачаліся канікулы. І бібліятэкары імкнуцца, каб у дзяцей лета праходзіла цікава і з карысцю. Сёння, вядома ж, не выключэнне. Падчас забаўляльнай праграмы “Свая гульня” дзеці з аздараўленчага лагера “Здаравячок” пабывалі на станцыях: “Карцінная галерэя”, “Загадкавая”, “Мультиландия”, “Выконвай”, “Гульнявая”. На кожнай станцыі хлопцы выконвалі свае заданні: адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, гулялі, спявалі і танцавалі. Час прайшоў хутка і займальна, а галоўнае…

  • “У свеце прафесій”

    “У свеце прафесій”

    Свет прафесій шырокі і разнастайны, і кожнаму з нас у жыцці даводзіцца выбіраць свой шлях, знаходзіць любімую працу. У Зэльвенскай раённай бібліятэцы для дзяцей з аздараўленчага лагера «Вясёлыя рабяты» праведзена пазнавальная гадзіна “У свеце прафесій”. Падчас правядзення мерапрыемства дзеці даведаліся, што такое прафесія, разважалі пра тое, як знайсці сябе ў жыцці, як яе выбраць, якія прафесіі будуць запатрабаваныя ў будучыні, як і дзе ім навучыцца. Таксама рабяты адгадвалі найменне прафесіі па малюнках, успомнілі прыказкі аб працы, адказвалі на пытанні віктарыны «Знаўцы», удзельнічалі ў конкурсах. Просмотры: 61

  • “Па старонках вясёлых кніг”

    “Па старонках вясёлых кніг”

    У нядзелю ў Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гадзіна адпачынку “Па старонках вясёлых кніг”. Бібліятэкар пачала мерапрыемства вершамі і выказваннямі пра кнігу. Юныя чытачы падзяліліся адзін з адным, якія кніжкі яны ўжо паспелі прачытаць за лета, якія з іх самыя цікавыя. Далей бібліятэкар прапанавала конкурс “Падарожжа па кніжным Сусвеце”, затым дзецям меўся быць конкурс на веданне…