Рубрика: Новості_бел
-

“Вечнае рэха Чарнобыля”
У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшоў экалагічны марафон “Вечнае рэха Чарнобыля”. Бібліятэкар распавяла сваім чытачом, што 39 гадоў таму на Чарнобыльскай АЭС адбыўся выбух і велізарная колькасць смяротна-небяспечных радыёактыўных рэчываў апынулася ў паветры. Ніхто не ведаў, што страшны нябачны вораг – радыяцыя пранікае ўсюды з паветрам, з вадой, з прадуктамі. Выбух на Чарнобыльскай АЭС меў вельмі…
-

Экалагічны марафон “Вечнае рэха Чарнобыля”
Штогод 26 красавіка адзначаецца Дзень памяці загінулых у радыяцыйных аварыях і катастрофах. 39 гадоў таму адбылася падзея, якая пакінула адбітак у жыцці некалькіх пакаленняў людзей – аварыя на Чарнобыльскай АЭС. У памяць аб гэтай трагічнай даце ў Каралінскай інтэграванай бібліятэцы прайшоў экалагічны рэпартаж “Вечнае рэха Чарнобыля”, у рамках якога была прадстаўлена інфармацыя аб тым, які…
-

«Свет без атамных катастроф»
У суботу 26 красавіка ў Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла інфармацыйная гадзіна «Свет без атамных катастроф». У ходзе мерапрыемства бібліятэкар распавяла храналогію падзей 26 красавіка 1986 года, назвала імёны першых ахвяр ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Таксама распавяла пра наступствы гэтай трагедыі, якія мы дагэтуль адчуваем. Просмотры: 86
-

Інфармацыйная гадзіна “Свет без атамных катастроф”
Чарнобыль… 26 красавіка 1986 года – гэта страшнае слова прагучала на ўсю планету, абвясціўшы свету аб самай маштабнай катастрофе ХХ стагоддзя. У гэты дзень штогод адзначаецца Міжнародны дзень памяці загінулых у радыяцыйных аварыях і катастрофах. У памяць аб трагедыі ў Елкаўскай сельскай бібліятэцы праведзена для дзяцей інфармацыйная гадзіна “Свет без атамных катастроф”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар…
-

Франтавы прывал “ЗВУКИ ПАМЯТИ”
Сёлета мы адзначаем 80-годдзе Вялікай Перамогі. Час хуткацечны, але ён не ўладны над подзвігам, колькі б гадоў ні прайшло, вайна ніколі не сыдзе з нашай памяці. У перыяд вайны, у страшны і цяжкі для ўсіх час, з чалавекам заўсёды была паэзія і песня, і ў горы, і ў радасці. Яны ішлі з салдатамі па франтавых…
-

Экавіктарына “Жылі-былі птушкі, рыбы і звяры”
Сёння пытанню беражлівых адносін да прыроды, да расліннага і жывёльнага свету надаецца вялікая ўвага. У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы па гэтай тэме праведзена экавіктарына “Жылі-былі птушкі, рыбы і звяры”. Падчас мерапрыемства дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах “Хто, дзе жыве?”, “Чацвёрты лішні”, “Характар наш і братоў нашых меншых”, “Угадайка”. Дзеці праявілі веды і кемлівасць. Рабятам была прапанавана падборка кніг па экалогіі. Дзеці разглядалі іх і выбіралі сабе для чытання дома. Просмотры: 88
-

«Идет весна победным маем»
У Зэльвенскай раённай бібліятэцы ў рамках бібліятэчнага праекта «80 гадоў Вялікай Перамозе» была арганізавана літаратурная кампазіцыя «Идет весна победным маем». Госці бібліятэкі, Аляксандр Паўлавіч Абадзінскі і Андрэй Міхайлавіч Жыдок, з задавальненнем падзяліліся з прысутнымі творамі, якія прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне і Перамозе. Менавіта на такіх мерапрыемствах маладое пакаленне разумее, што за мірнае неба над галавой мы павінны…
-

І зноў у Зэльве Сакавіны…
Шматлюдна было ў гэты дзень у зале, дзе праходзіла чарговае раённае свята паэзіі і музыкі “Зэльвенскія Сакавіны – 2025”. Сёлета наш зямляк Уладзімір Мазго прыехаў з Людмілай Воранавай Супрун і Міхаілам Пазняковым. З прывітальным словам да гасцей “Сакавін” і ўдзельнікаў мерапрыемства выступіў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Мікалаевіч Лойка. Першым, як заўсёды, трымаў справаздачу перад землякамі…
-

Велікодныя забавы “Велікоднай радасці ззянне”
Свята Вялікадня здаўна лічылася адным з самых галоўных хрысціянскіх святаў. У народзе захавалася шмат абрадаў звязаных са святкаваннем Вялікадня. На Вялікдзень усе ходзяць, адзін да аднаго ў госці, віншуюць са святам, адорваюць фарбаванымі яйкамі і кулічамі. Са светлай нядзелі пачынаюцца святочныя гулянні, якія працягваюцца ўвесь Светлы тыдзень. 23 красавіка ў Елкаўскай сельскай бібліятэцы для дзяцей прайшлі велікодныя забавы “Велікоднай радасці ззянне”, дзе рабяты змаглі пагуляць у гульні, адгадаць велікодныя загадкі, паспаборнічаць у біцці яек, патанчыць і пакаштаваць куліч. Просмотры: 69
-

Фальклорныя пасядзелкі “Велікоднай радасці ззянне”
У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшлі фальклорныя пасядзелкі “Велікоднай радасці ззянне”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з традыцыямі святкавання Вялікадня, народнымі абрадамі і сімваламі свята — фарбаванымі яйкамі і кулічамі. Удзельнікі сустрэчы пагулялі ў гульні “Катанне яек”, “Круціся яйка” і ў “Біткі”, загадваючы жаданне. Напрыканцы сустрэчы спявалі вялікодныя песні і чыталі вершы. Усе былі рады сустрэчы і не спяшаліся разыходзіцца. Просмотры: 76



