Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Рубрика: Новості_бел

  • “Віншавальная паштоўка для ўсіх мам”

    “Віншавальная паштоўка для ўсіх мам”

    Дзень маці ў Беларусі адзначаюць 14 кастрычніка. Гэтае выдатнае і кранальнае свята нагадвае кожнаму з нас, што самым галоўным чалавекам у жыцці заўсёды застаецца мама. Яно дорыць выдатную нагоду зноў прызнацца ў любові нашым маці, выказаць глыбокую ўдзячнасць за іх бясконцы клопат, цярпенне і дабрыню. У рамках Тыдня бацькоўскай любові падчас выезду бібліобуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі…

  • Візіт-віншаванне “Са святам!”

    Візіт-віншаванне “Са святам!”

    Сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў краіне, Дзень маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым. Бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі з візітам – віншаваннем “Са святам!”, наведала жанчын маці, якія пражываюць у аграгарадку Каралін. У адрас віноўніц свята гучалі цёплыя словы, віншаванні, ім былі ўручаны кветкі, паштоўкі і салодкія падарункі.…

  • Бібліятэчная гадзіна “Адзінай маме на свеце”

    Бібліятэчная гадзіна “Адзінай маме на свеце”

    Бібліятэкар Кашалёўскай сельскай бібліятэкі-клуба да Дня маці з актыўнымі жанчынамі-чытачамі бібліятэкі правяла бібліятэчную гадзіну “Адзінай маме на свеце”. Напачатку мерапрыемства бібліятэкар павіншавала ўсіх з Днём маці, расказала пра тое, якую ролю ў жыцці кожнага чалавека адыгрывае маці, пра традыцыі святкавання гэтага свята. У ходзе мерапрыемства прагучала шмат выдатных вершаў пра маму, гучалі песні, праводзіліся конкурсы,…

  • Гульнявая праграма “Добрае слова для мамы”

    Гульнявая праграма “Добрае слова для мамы”

    Бібліятэкар Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі запрасіла рабят на гульнявую праграму “Добрае слова для мамы”. У ходзе мерапрыемства прагучала шмат выдатных вершаў пра маму, і кожны ўдзельнік з любоўю і пяшчотай распавядаў і прысвячаў іх сваёй любай матулі. Рабяты актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у конкурсах. Падводзячы вынікі мерапрыемства, дзеці зрабілі выснову, што…

  • Віншавальная паштоўка “З Днём маці”

    Віншавальная паштоўка “З Днём маці”

    Бібліятэкар Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі павіншавала сваіх актыўных чытачак з Днём маці і пажадала ім дабра, здароўя, шчасця і дабрабыту. Просмотры: 7

  • “Незгасальнае святло мацярынскай любові”

    “Незгасальнае святло мацярынскай любові”

    “Мама” — галоўнае слова для кожнага з нас. Сувязь паміж маці і дзіцём непарушная і непахісная, як сіла любові, якая іх аб’ядноўвае. Напярэдадні свята Дня маці ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы праведзена святочная праграма “Незгасальнае святло мацярынскай любові”. Дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне, разнастайных конкурсах, гулялі, чыталі вершы пра маму, а таксама падзяліліся сваімі расказамі “Як я…

  • “Формула здароўя”

    “Формула здароўя”

    Падчас выезду бібліобуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў вёсцы Манцякі прайшла хвіліна карысных парад “Формула здароўя”. Размова ішла аб асновах здаровага ладу жыцця для пажылых людзей, а менавіта аб тым, што для захавання і ўмацавання здароўя неабходны аптымальны рэжым працы і адпачынку, збалансаванае харчаванне, дастатковая рухальная актыўнасць, адсутнасць шкодных звычак, а таксама пазітыўнае стаўленне да жыцця.…

  • Віншаванне з прафесійным святам

    Віншаванне з прафесійным святам

    Работнікі культуры аграгарадка Каралін наведалі на даму ветэрана працы Сачок Валянціну Іванаўну і павіншавалі яе з прафесійным святам Днём работнікаў культуры, пажадалі ёй моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Просмотры: 8

  • Віншавальная паштоўка “З прафесійным святам”

    Віншавальная паштоўка “З прафесійным святам”

    Супрацоўнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба ў Дзень работнікаў культуры арганізавалі віншавальную паштоўку “З прафесійным святам” і павіншавалі сваіх былых калег з прафесійным святам. Ветэраны пачулі ў свой адрас словы падзякі за шматгадовую творчую працу, пажаданні шчасця і здароўя. А таксама ім былі ўручаны маляўнічыя паштоўкі і невялікія сувеніры з дрэва. Просмотры: 8

  • “Бібліятэка — кніжкін дом”

    “Бібліятэка — кніжкін дом”

    —

    от автора

    в

    У Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшла пазнавальная экскурсія “Бібліятэка – кніжкін дом” для выхаванцаў старэйшай групы ДУА “Дзіцячы сад №4”. Дзверы бібліятэкі гасцінна расчыніліся для маленькіх гасцей, запрашаючы іх у дзіўнае падарожжа па кніжным сусвеце. З пылаючымі ад цікаўнасці вачыма дашкаляты слухалі аповяд пра сховішча друкаваных скарбаў. Яны даведаліся, якія сакрэты тоіць у сабе бібліятэка, як…