Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Рубрика: Новості_бел

  • Урок мужнасці “Праз гады пасля пекла”

    Урок мужнасці “Праз гады пасля пекла”

    Урок мужнасці “Праз гады пасля пекла”, прымеркаваны 40-годдзю пасля выбуху 4 энергаблока на Чарнобыльскай АЭС, правяла для навучэнцаў Князеўскай сярэдняй школы бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі. Яна расказвала пра падзеі той страшнай ночы. Асаблівая ўвага была ўдзелена аповеду пра гераізм пажарных, якія першымі прыбылі на месца аварыі і прадухілілі яшчэ больш маштабныя разбурэнні. Гучалі кранальныя вершы, прысвечаныя Чарнобыльскай трагедыі і подзвігу людзей, якія цаной свайго жыцця і здароўя змагаліся з наступствамі катастрофы. Просмотры: 49

  • “Жыццё і творчасць Антаніны Хатэнка”

    “Жыццё і творчасць Антаніны Хатэнка”

    У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла літаратурная гадзіна “Жыццё і творчасць Антаніны Хатэнка”, прымеркаваная да 70-годдзя з дня нараджэння паэткі. Удзельнікі пазнаёміліся з творчасцю нашай землячкі, беларускай паэтэсай, якая нарадзілася ў вёсцы Зенькаўцы, даведаліся пра яе жыццёвы шлях, пагаварылі аб цікавых фактах творчага жыцця паэткі. Просмотры: 41

  • “Дзень, які застанецца ў памяці назаўсёды”

    “Дзень, які застанецца ў памяці назаўсёды”

    У Зэльвенскай раённай бібліятэцы была праведзена дыялогавая пляцоўка “Дзень, які застанецца ў памяці назаўсёды”, прымеркаваная 40-годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. На мерапрыемстве выступілі эксперты: Лойка Сяргей Мікалаевіч, намеснік старшыні Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта і Шышко Яўген Аляксандравіч, начальнік адасобленай групы Зэльвенскага раёна. Сваёй гісторыяй ліквідацыі наступстваў аварыі падзяліўся з прысутнымі наш зямляк Якімчык…

  • Бібліяноч-2026

    Бібліяноч-2026

    24 красавіка ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы ўсім наведвальнікам прапаноўвалася пагрузіцца ў лабірынты таямніц і забыцца пра сумныя бібліятэчныя правілы. Падчас правядзення бібліяночы“Бібліятэка раскрывае карты” ўсіх чакаў квэст, які прадчуваў азарт адкрыццяў і кожнаму давялося стаць сапраўдным дэтэктывам. Удзельнікі мерапрыемства прайшлі шэраг выпрабаванняў і цікавых заданняў. На працягу ўсяго мерапрыемства яны даказвалі, што могуць стаць сапраўднымі сышчыкамі і ўзламаць “КОД” літаратуры. Інтрыга захоўвалася на працягу ўсяго вечара: хто ж першым дабярэцца да ісціны і забярэ галоўны трафей? І ў выніку, вядома ж, былі абраныя самыя лепшыя з лепшых. Дыпломамі і памятнымі прызамі ўзнагароджаны Баган Сяргей Уладзіміравіч, Літвінчык Святлана Іванаўна,…

  • “Кожная пятніца – роднае, сваё”

    “Кожная пятніца – роднае, сваё”

    У межах праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” бібліятэкар Кашалёўскай сельскай бібліятэкі-клуба правяла акцыю “Чытаем беларускую класіку”. Удзельнікі акцыі з задавальненнем успомнілі і пачыталі ўрыўкі з твораў любімых беларускіх класікаў. Просмотры: 50

  • Інфармацыйная гадзіна “Аб чым плача мёртвы горад”

    Інфармацыйная гадзіна “Аб чым плача мёртвы горад”

    У Елкаўскай інтэграванай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна “Аб чым плача мёртвы горад”, прымеркаваная да Чарнобыльскай трагедыі. Дзеці пагрузіліся ў хроніку той страшнай вясны, даведаліся пра прычыны аварыі, маштабы радыеактыўнага заражэння і галоўнае – пра гераізм ліквідатараў. Асаблівы водгук у душах дзяцей выклікалі імёны шасці маладых пажарных, якія ступілі насустрач агню і смяротнаму дыханню рэактара, даведаліся…

  • “Зэльвенскія САКАВІНЫ – 2026”

    “Зэльвенскія САКАВІНЫ – 2026”

    У красавіцкі пагодлівы дзянёк штогадовае свята паэзіі і музыкі “Зэльвенскія Сакавіны”, якое ладзіць Зэльвенская раённая бібліятэка, зноў сабрала творцаў мастацкага слова і ператварыла Зэльву ў літаратурную сталіцу краю.На гэты раз Уладзімір Мінавіч Мазго завітаў разам з Рагнедам Юр’евічам Малахоўскім і Дзмітрыем Мікалаевічам Радзівончыкам.Шаноўных гасцей прышоў прывітаць старшыня Зэльвенскага райвыканкама Юрый Уладзіміравіч Касталомаў, які адзначыў, што…

  • “Чарнобыль – аднабяда на ўсіх”

    “Чарнобыль – аднабяда на ўсіх”

    Напярэдадні 40-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшоў эка-рэквіем “Чарнобыль – адна бяда на ўсіх”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар расказала ўдзельнікам 7 “А” класа гімназіі №1 г.п. Зэльва аб самай маштабнай катастрофе ў гісторыі чалавецтва — аварыі на Чарнобыльскай АЭС, аб подзвігу людзей, якія першымі ўступілі ў барацьбу з агнём, аб наступствах…

  • “Я вырас тут і край мне дарагі”

    “Я вырас тут і край мне дарагі”

    Экскурс “Я вырас тут і край мне дарагі” правяла бібліятэкар Славаціцкай сельскай бібліятэкі-клуба. Яна пазнаёміла сваіх чытачоў з гісторыяй вёскі Славацічы, з папулярнымі і цікавымі месцамі роднага краю, з біяграфіяй знакамітай паэткі-зямлячкі Антаніны Хатэнка, якая нарадзілася ў вёсцы Зенькаўцы. Удзельнікі разглядзелі экспанаты даўніх рэчаў, якімі карысталіся раней. Па заканчэнні экскурсіі была праведзена віктарына, пераможцы якой…

  • Краязнаўчая бібліяпанарама “Пешшу ў гісторыю: помнікі малой Радзімы”

    Краязнаўчая бібліяпанарама “Пешшу ў гісторыю: помнікі малой Радзімы”

    Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі з вучнямі ДУА “Князеўская сярэдняя школа” правяла краязнаўчую бібліяпанараму “Пешшу ў гісторыю: помнікі малой Радзімы”. Пад час мерапрыемства ішла размова пра прыгожыя гістарычныя месцы Гродзенскай вобласці і Зэльвенскага раёна. Бібліятэкар расказала дзецям пра Каложскую царкву, Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя, Сынкавіцкую царкву, мемарыяльны комплекс Баявой Славы ў Зэльве і інш. У час сустрэчы…