Рубрика: Новості_бел
-

Акцыя-выстава “Цяпло бацькоўскай душы”
З самага ранняга дзяцінства нашай самай галоўнай апорай і падтрымкай з’яўляюцца бацькі. Яны ўкладаюць у нас усю сваю любоў, з якой мы ідзем па жыцці, з’яўляюцца нашымі праваднікамі і першымі настаўнікамі! Сэрца маці — гэта сусветная бездань любові, клопату і ўсёдаравання. Роля бацькі вельмі важная, бо менавіта бацька з’яўляецца героем, прыкладам разважлівасці і мужнасці ў сям’і. У рамках Тыдня бацькоўскай любові работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі арганізавалі акцыю-выставу “Цяпло бацькоўскай душы”. Кожны ўдзельнік акцыі змог падарыць кранальныя пасланні сваім бацькам, сваёй сям’і, напісаўшы словы падзякі на сэрцайках, зробленых з паперы.…
-

Святочная акцыя “Слова добрае родным самым”
21 кастрычніка адзначаецца маладое, але важнае сямейнае свята — Дзень бацькі. Гэтае свята дапамагае захоўваць, умацоўваць і папулярызаваць сямейныя каштоўнасці. Напярэдадні гэтага свята, падчас святочнай акцыі “Слова добрае родным самым”, бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі разам з работнікамі філіяла “Каралінскі сельскі клуб” павіншавалі мужчын аграгарадка Каралін з гэтай выдатнай датай. Таксама ім былі ўручаны віншавальныя паштоўкі і салодкія сувеніры. Просмотры: 52
-

Акцыя “Татаў дзень у календары”
У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня бацькі праведзена акцыя “Татаў дзень у календары”. Дзень бацькі з кожным годам станавіцца больш папулярным. У гэтае свята можна яшчэ раз сказаць бацьку аб сваім каханні і павазе, паказаць, наколькі ён значны і важны. Супрацоўнікі бібліятэкі наведалі сем’і ў аграгарадку Крывічы і павіншавалі бацькоў з гэтым добрым святам і пажадалі ім здароўя, шчасця і заставацца далей актыўнымі чытачамі бібліятэкі. Просмотры: 52
-

Гадзіна задавальненняў “Пачытай мне тата”
Бібліятэкар Бародзіцкай сельскай бібліятэкі да Дня бацькі правяла гадзіну літаратурных задавальненняў “Пачытай мне, тата”. Быць добрым бацькам — самая адказная і патрэбная работа ў жыцці мужчыны. Тата заўсёды павінен быць прыкладам для сына і добрым чараўніком для дачкі. Навучыць, растлумачыць, а таксама пачытаць разам з дзецьмі добрую кнігу і зрабіць гэта з любоўю, можа толькі тата. Бібліятэкар падчас візіту павіншавала мужчын са святам і пажадала ім дабра, шчасця дому і ўдачы ва ўсіх справах. Просмотры: 54
-

Свята калодзежа
Сёння, не гледзячы на дождж, жыхары і госці аграгарадка Кашалі змаглі атрымаць зарад добрага і святочнага настрою на брэндавым мерапрыемстве “Свята калодзежа”. На працягу ўсяго мерапрыемства вядучыя ўсхвалялі ваду і калодзеж, як крыніцы жыцця. Незабыўнымі канцэртнымі нумарамі парадавалі гасцей свята работнікі клубных устаноў раёна. Просмотры: 62
-

Гульнявая праграма “Мой тата лепшы за ўсіх”.
У Елкаўскай сельскай бібліятэцы з дзецьмі прайшла гульнявая праграма “Мой тата лепшы за ўсіх”, прымеркаваная да Дня бацькі. Пасля аповеду бібліятэкара пра гісторыю свята, дзеці чыталі вершы, прысвечаныя татам, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, успаміналі прыказкі пра бацькоўства, дзяліліся найбольш яркімі момантамі зносін з бацькамі. У завяршэнні мерапрыемства кожны сказаў цёплыя словы пра свайго тату. Просмотры: 61
-

“Бібліятэчнае планаванне 2026. Пошук аптымальных варыянтаў”
17 кастрычніка ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы адбыўся семінар-практыкум на тэму: “Бібліятэчнае планаванне 2026. Пошук аптымальных варыянтаў”. Адкрыла мерапрыемства намеснік дырэктара ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка”. У сваім выступленні яна адзначыла актуальнасць работы бібліятэк па выкананні кантрольных паказчыкаў, патрабаванні да складання гадавых планаў і справаздач. Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу, агучыла прыярытэтныя напрамкі і задачы работы бібліятэк на наступны 2026…
-

“Роднай зямлі шматгалоссе”
У сваiм краю, як у раю. Родны любы куточак, блізкі і дарагі сэрцу. У кожнага ён свой, але аб’ядноўвае ўсіх нас агульнай назвай – Радзіма. Мы любім месца, дзе нарадзіліся і жывём, любім родную прыроду, свой народ, сваю родную мову і песні сваіх вяскоўцаў, іх танцы, побыт, абрады… У Зэльвенскай раённай бібліятэцы з вучнямі гімназіі…
-

Літаратурны вечар “Таму, што мама побач”
У рамках Тыдня бацькоўскай любові, бібліятэкар Кашалёўскай сельскай бібліятэкі-клуба правяла літаратурны вечар “Таму, што мама побач”. Яна пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення свята Дня маці і распавяла пра ролю мамы ў жыцці кожнага чалавека. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі самыя шчырыя і добрыя словы ў адрас любімых матуль. Былі прыведзены цікавыя факты з паўсядзённага жыцця мам.…
-

Паэтычны вернісаж “Цудоўны свет любоўю мацярынскай”
У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня маці праведзены паэтычны вернісаж “Цудоўны свет любоўю мацярынскай”. Любоў да маці суправаджае нас усё жыццё. Колькі цяпла таіць магічнае слова “мама”, якім называюць самага блізкага, дарагога і адзінага чалавека. У гэты дзень чытачы сабраліся ў бібліятэцы, каб у шчырай і душэўнай абстаноўцы пагаварыць пра светлае і роднае, пра самую галоўную жанчыну…



