Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Рубрика: Новості_бел

  • “У бібліятэцы сумна не бывае”

    “У бібліятэцы сумна не бывае”

    Работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі для вучняў 3 “А”класа гімназіі №1 конкурсна-гульнявую праграму»у бібліятэцы сумна не бывае». Дзеці разам з бібліятэкарамі адправіліся ў займальнае падарожжа, дзе ўдзельнічалі ў розных віктарынах, адгадвалі навагоднія загадкі, адказвалі на жартоўныя пытанні. Дзеці з велізарным задавальненнем прымалі ўдзел у рухомых гульнях і конкурсах: «вясёлыя снежкі», «Угадай-ка» і іншыя, а таксама…

  • “Кніжкі вельмі я люблю, іх падклею, падшыю”

    “Кніжкі вельмі я люблю, іх падклею, падшыю”

    У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы праведзена акцыя па рамонту кніг “Кніжкі вельмі я люблю, іх падклею, падшыю”. Правесці дробны рамонт кніг, якія прыйшлі ў непрыдатнасць, падарыць ім другое жыццё прыйшлі ў бібліятэку чытачы малодшага школьнага ўзросту. Дзеці з задавальненнем і вялікай адказнасцю займаліся рэстаўрацыяй кніг, каб тыя зноў сталі іх радаваць. Дзеці старанна і акуратна падклейвалі…

  • Зэльвенскаму раёну-85 гадоў

    Зэльвенскаму раёну-85 гадоў

    У Зэльвенскай раённай бібліятэцы да 85-гадовага юбілею раёна адбыўся круглы стол “Зэльвенскаму раёну – 85 гадоў”. Пачалося мерапрыемства прывітаннем вучняў 5 класа гімназіі №1 г.п. Зэльва. Рабяты разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Сакалоўскай Аленай Уладзіміраўнай павіншавалі свой любімы раён са святам. Аб асноўных вехах развіцця  і дасягненнях нашага раёна расказаў старшыня Савета ветэранаў…

  • “Шчодры вечар”

    “Шчодры вечар”

    Дванаццатага студзеня на вуліцы аграгарадка Крывічы было незвычайна весела, чуліся гоман, смех і жарты. Гэта работнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба  са святочным візітам “Шчодры вечар, добры вечар” наведвалі падворкі і дамы аднавяскоўцаў. Падыходзячы да хат, яны стукалі у дзверы, выклікалі гаспадароў моцнымі крыкамі: “Прыйшла Каляда, адчыняй варата!”. Калі выходзілі гаспадар ці  гаспадыня, Звяздар першым выходзячы наперад,…

  • Калядная сустрэча “Святыя вечары Раства Хрыстова”

    Калядная сустрэча “Святыя вечары Раства Хрыстова”

    Трынаццатага студзеня работнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба запрасіла жыхароў аграгарадка Крывічы на калядную сустрэчу “Святыя вечары Раства Хрыстова”. Бібліятэкар прывітала ўсіх прысутных, павіншавала з надышоўшым светлым святам Раства Хрыстова, надыходзячым Старым Новым годам. Затым нагадала, што цяпер ідзе Калядны тыдзень, людзі славяць Хрыста песнямі, ходзяць у госці, дораць падарункі, весяляцца. Удзельнікі сустрэчы ўспаміналі сапраўдную калядную гісторыю…

  • «Ах, гэты стары Новы год!”

    «Ах, гэты стары Новы год!”

    13 студзеня бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі арганізавалі для дзяцей гульнявую праграму «Ах, гэты стары Новы год!”. Дзецям расказалі, калі і як святкавалі Новы год нашы продкі, калі «нарадзіўся» Стары Новы год, аб калядных вечарах, якія доўжацца ад Каляд да Хрышчэння, аб варожбах, аб абрадзе калядавання. Дзеці прымалі ўдзел у конкурсах, віктарыне, адгадвалі загадкі, танцавалі, віншавалі…

  • “Цуд пачынаецца”

    “Цуд пачынаецца”

    У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшлі калядныя вячоркі “Цуд пачынаецца”. Каляды — адно з самых любімых зімовых святаў, час радасці, падарункаў, сюрпрызаў і весялосці. Бібліятэкар расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра гісторыю Раства, як яна прадстаўлена ў праваслаўных крыніцах, паразважала пра значэнне свята ў жыцці кожнага чалавека, пазнаёміла з традыцыямі і асаблівасцямі абраду калядавання. Мерапрыемства прайшло ў цёплай,…

  • “Пра Беларусь нашу мілую”

    “Пра Беларусь нашу мілую”

    Да 85-годдзя ўтварэння Зэльвенскага раёна бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі з вучнямі ДУА “Князеўская сярэдняя школа” падрыхтавала і правяла паэтычную гадзіну “Пра Беларусь нашу мілую”. У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гістарычнымі звесткамі аб краі, з поспехамі і дасягненнямі ў развіцці роднай старонкі, з вядомымі людзьмі нашай мясцовасці. У выкананні прысутных гучалі вершы вядомых беларускіх паэтаў,…

  • Калядная сустрэча “Новы год крочыць па планеце”

    Калядная сустрэча “Новы год крочыць па планеце”

    У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе праведзена калядная сустрэча “Новы год крочыць па планеце”. З даўніх часоў Новы год адзначаюць практычна ў кожным кутку зямнога шара. Розныя народы робяць гэта па своему, але нязменна ад душы. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з традыцыямі сустрэчы Новага года ў розных краінах і на розных кантынентах,  з асноўнымі звычаямі і сімваламі гэтай…

  • Гутарка па культуры чытання “Вучыся быць чытачом”

    Гутарка па культуры чытання “Вучыся быць чытачом”

    У Міжэрыцкай інтэграванай бібліятэцы з вучнямі малодшага школьнага ўзросту праведзена гутарка па культуры чытання “Вучыся быць чытачом”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з фондам дзіцячых кніг, з правіламі паводзін у бібліятэцы, з правамі і абавязкамі чытача, расказала, як правільна выбраць кнігу пазнавальнага і мастацкага зместу. Увазе дзяцей была падрыхтавана кніжная выстава “Феерверк дзіцячых кніг”. Вучні знаёміліся з…