Государственное учреждение культуры «Зельвенская районная библиотека»

231940, Гродненская область, г.п. Зельва, ул. Советская, д. 34


У маі 1720 года Антоній Казімір Сапега атрымаў каралеўскі дазвол на правядзенне кірмашоў і таргоў у Дзень Святой Троіцы, а пазней пачатак кірмашоў быў перанесены на Дзень Святой Ганны – 25 ліпеня, мабыць таму кірмаш афіцыйна называлі Ганненскім. Праводзіўся ён штогодна з 25 ліпеня па 25 жніўня.
Зэльвенскі кірмаш меў міжнароднае значэнне. У мястэчка прыбывалі госці з Францыі, Саксоніі, Баварыі, Нідэрландаў, Аўстрыі, Прусіі, Італіі, Даніі, Швецыі, усходніх краін. У лепшыя часы яе тарговы абарот дасягаў 2 мільёнаў рублёў. Штогодна кірмаш наведвалі каля трох тысяч чалавек.
Ад правядзення кірмашу ў Зэльве вялікі даход мелі Сапегі, дзяржаўная казна і жыхары мястэчка. Па абароту і велічыні гандлёвых сувязей кірмаш выходзіў за межы ўнутрыгубернскага мясцовага рынку: ён з’яўляўся на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў важнейшым камерцыйным цэнтрам усяго паўночна-заходняга краю Расіі. Некаторыя даследчыкі сцвярджалі, што Ганненскі кірмаш быў адным з буйнейшых у Еўропе і саступаў па сваёй значнасці толькі вядомаму Лейпцыгскаму.
Аб Ганненскім кірмашы пісалі многія вучоныя і даследчыкі. Бібліяграфічны паказальнік адлюстроўвае матэрыялы, надрукаваныя ў раённай газеце “Праца” і ў іншых перыядычных выданнях. Чытачы змогуць знайсці артыкулы аб тым, што ўяўляла сабой мястэчка Зэльва ў даўнія часы, аб гісторыі узнікнення, развіцця кірмашу, яго традыцыях. Шмат артыкулаў прысвечаны вяртанню забытага свята, яго адраджэнню ў сучаснай інтэрпрэтацыі.
Матэрыял у выданні размешчаны ў храналагічнай паслядоўнасці з’яўлення артыкулаў у друку.
Бібліяграфічны паказальнік прызначаны для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю.