Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Рубрика: Новості_бел

  • “У гарачым полымі грознай вайны”

    “У гарачым полымі грознай вайны”

    Бібліятэкар Крывіцкай сельскай біблиятэкі-клуба арганізавала і правяла са сваімі чытачамі хроніку ваенных гадоў “У гарачым полымі грознай вайны”, прысвечаную 85-годдзю з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Падчас мерапрыемства бібліятэкар падрабязна аднавіла храналогію трагічных падзей 22 чэрвеня 1941 года. Асаблівая ўвага была ўдзелена гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці, якая першай прыняла на сябе ўдар ворага, і несмяротным…

  • “Ёсць у вайны сумны дзень”

    “Ёсць у вайны сумны дзень”

    У Князеўскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок памяці “Ёсць у вайны сумны дзень” да 85-годдзя пачатку вайны. Бібліятэкар расказала аб першых самых цяжкіх днях вайны, аб раптоўным нападзе фашысцкай Германіі на нашу Радзіму, аб тым якой неймавернай цаной дасталася нам вялікая перамога. Удзельнікі даведаліся, колькі загінула дзяцей, жанчын, салдат у той страшны час, пра гераізм і стойкасць савецкіх салдат. Успомнілі аднавяскоўцаў – удзельнікаў вайны, якія пайшлі абараняць Радзіму, аб іх подзвігах.…

  • “У гасцях у Вітамінкі”

    “У гасцях у Вітамінкі”

    У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе праведзена літаратурна-пазнавальная гадзіна “У гасцях у Вітамінкі”, падчас якой бібліятэкар расказала дзецям пра тое, як вітаміны дапамагаюць дзецям і дарослым быць моцнымі і здаровымі, абараняюць ад хвароб. Каб быць разумным, дужым, чалавек павінен атрымліваць вітаміны з ежай. Асабліва багатыя імі гародніна і садавіна. Далей бібліятэкар загадвала загадкі аб дарах лесу, гародніне і садавіне. Просмотры: 33

  • “Модныя навінкі з кніжнага кошыку”

    “Модныя навінкі з кніжнага кошыку”

    У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе для дзяцей быў арганізаваны бібліяфрэш “Модныя навінкі з кніжнага кошыку”. Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з новымі паступленнямі ў бібліятэку, пракаменціравала, якія з іх больш падыходзяць для чытання дашкольнікаў, а якія будуць цікавыя для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту. Дзеці знаёміліся з літаратурай і выбіралі для чытання дома. Просмотры: 31

  • “Колькі фарбаў у лета”

    “Колькі фарбаў у лета”

    Для  дзяцей вёскі Аляксандраўшчына і аграгарадка Каралін бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі правялахвілінкі радасці “Колькі фарбаў у лета”. Дзеці з цікавасцю і захапленнем адгадвалі загадкі, чыталі вясёлыя вершы, а таксама пагулялі ў розныя рухомыя гульні. Час праляцеў весела, а галоўнае з карысцю. Просмотры: 30

  • “Кожная пятніца – роднае, сваё”

    “Кожная пятніца – роднае, сваё”

    У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе ў межах праекту “Кожная пятніца – роднае, сваё” з дзецьмі праведзена гульня “Гучы роднае слова”. Пад час мерапрыемства бібліятэкар узгадала дзецям аб тым, што наша мова вельмі мілагучная, непаўторная, яскравая і мы павінны не толькі валодаць ёй, але і захаваць яе для будучых пакаленняў. Рабяты чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра родную…

  • “Прырода, лета, канікулы”

    “Прырода, лета, канікулы”

    У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе з чытачамі праведзена цудоўная фотасесія “Прырода, лета, канікулы”, падчас якой рабяты з задавальненнем пазіравалі, прыдумлялі вобразы, звязаныя з кнігай, адпачынкам, канікуламі. Просмотры: 42

  • “Падарожжа на кніжную палянку”

    “Падарожжа на кніжную палянку”

    Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі для дзяцей на пляцоўцы ў мікрараёне “Паўднёвы” арганізавалі літаратурны пікнік “Падарожжа на кніжную палянку”. Для дзяцей былі падрыхтаваны займальныя гульні, літаратурныя заданні і цікавыя кнігі для чытання на свежым паветры пад яркім цёплым сонцам. Дзеці цікава і з карысцю правялі свой вольны час, атрымаўшы пазітыўныя эмоцыі, зарад бадзёрасці і добрага настрою.…

  • Літаратурны пікнік

    Літаратурны пікнік

    Лета-цудоўная пара для адпачынку, гульняў і карыснага чытання! Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі арганізавалі для дзяцей з аздараўленчага лагера “Блакітная хваля” літаратурны пікнік “Падарожжа на кніжную палянку”. Юных чытачоў чакалі займальныя настольныя гульні, заблытаныя літаратурныя заданні і, вядома ж, самыя цікавыя кнігі для чытання на свежым паветры. Дзеці правялі час з карысцю, атрымалі яркія ўражанні, зарад…

  • “Той першы дзень і першы крок”

    “Той першы дзень і першы крок”

    22 чэрвеня — сумная дата, якая назаўжды падзяліла гісторыю нашай краіны на “да” і “пасля”. Гэта Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У 2026 годзе спаўняецца роўна 85 гадоў з таго трагічнага світання, калі мірнае жыццё абарвалася. Памяць пра тыя падзеі жывуць ў кожным сэрцы. Падчас выезду бібліобуса Зэльвенскай раённай…