Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Рубрика: Новості_бел

  • Акцыя “Адзіны санітарны дзень!”

    Акцыя “Адзіны санітарны дзень!”

    У бібліятэках ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка” ў рамках раённай акцыі па добраўпарадкаванні бібліятэк праведзены “Адзіны санітарны дзень”. Работнікі бібліятэк праводзілі дробны рамонт памяшканняў, вільготную ўборку, праціралі пыл, перасаджвалі кветкі. Усе бібліятэкары дружна папрацавалі і ўжо заўтра прымуць сваіх чытачоў у чыстых і ўтульных памяшканнях. Просмотры: 94

  • “Проста. Хутка. Смачна”

    “Проста. Хутка. Смачна”

    У Князеўскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства пад назвай абмен рэцэптамі “Проста. Хутка. Смачна”. На сустрэчу сабраліся аматары гатаваць розныя стравы, рабіць нарыхтоўкі на зіму. Кожная ўдзельніца расказала аб рэцэптах любімых страў, аб нарыхтоўках гародніны і садавіны на зіму, якія робяць для сваёй сям’і і частуюць сяброў і, вядома, падзяліліся любімымі рэцэптамі нарыхтовак на зіму, якія калісьці ўзялі на заметку з…

  • Адзіны дзень бяспекі

    Адзіны дзень бяспекі

    25 верасня ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы ў рамках адзінага дня бяспекі работнікам быў даведзены парадак дзеянняў пры адпрацоўцы планаў эвакуацыі людзей пры пажары, дзеянням ва ўмовах розных надзвычайных сітуацый, аказанні першай дапамогі. Таксама была ажыццёўлена трансляцыя тэматычных відэаролікаў з афіцыйнага сайта Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Просмотры: 77

  • “Тысяча парадаў для здароўя”

    “Тысяча парадаў для здароўя”

    У Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна здароўя “Тысяча парадаў для здароўя”. Удзельнікі мерапрыемства вялі размову аб здаровым ладзе жыцця і прафілактыцы шкодных звычак, аб тым, як падоўжыць жыццё з дапамогай здаровага харчавання і фізічных нагрузак, таксама падзяліліся выпрабаванымі на сабе народнымі рэцэптамі, дыетамі і спосабамі аднаўлення арганізма. Увазе прысутных была прапанаваная выстава літаратуры “Здароўе актуальна заўжды” з рэкамендацыямі, якія…

  • Урок маралі “Дзе любоў і свет там гвалту і гора няма”

    Урок маралі “Дзе любоў і свет там гвалту і гора няма”

    У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе праведзены ўрок маралі “Дзе любоў і свет там гвалту і гора няма”. Сям’я для кожнага з нас — гэта самае галоўнае, самае патрэбнае ў жыцці. І калі ў сям’і пануе паразуменне, давер і цяпло – гэта сапраўднае шчасце. Падчас мерапрыемства вялася размова пра сям’ю, пра каханне і павагу ў ёй, пра выхаванне падрастаючага пакалення, пра прадухіленне гвалту ў дачыненні да блізкіх людзей. Напрыканцы мерапрыемства вядучы пажадаў прысутным, каб іх сэрцы напаўняліся дабрынёй, пяшчотай, міласэрнасцю, любоўю, шчырасцю, душэўнасцю…

  • “Навучы сваё сэрца дабру”

    “Навучы сваё сэрца дабру”

    Дабро – гэта светлае і прыемнае пачуццё, якое дорыць усмешку, прыносіць радасць, яно параўнальна з кавалачкамі шчасця. Добры чалавек, заўсёды дапаможа таму, хто мае патрэбу. Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі правяла ўрок дабрыні “Навучы сваё сэрца дабру”. Рабяты малявалі “Дрэва дабрыні”, былі праведзены гульні з добрымі словамі “Гавары добрыя словы” і “Чароўныя словы”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі…

  • Літаратурны партрэт

    Літаратурны партрэт

    Аматары літаратурна-музычнай гасцёўні “Ліра” Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі чарговае пасяджэнне ў фармаце літаратурнага партрэту “Уладары сэрцаў людскіх”, які быў прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Пятруся Броўкі і Пятра Глебкі. Падчас сустрэчы вядучыя мерапрыемства нагадалі факты з жыцця літаратараў, іх творчай біяграфіі. Цікавымі і змястоўнымі былі выступленні ўдзельнікаў літаратурна-музычнай гасцёўні “Ліра”. У таленавітым,…

  • Гістарычная панарама “Моцныя адзінствам”

    Гістарычная панарама “Моцныя адзінствам”

    У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня народнага адзінства з дзецьмі праведзена гістарычная панарама “Моцныя адзінствам”. Падчас мерапрыемства дзецям расказалі пра значэнне свята, што яно з’яўляецца сімвалам справядлівасці і нацыянальнага яднання, пра важнасць адзінства беларускага народа для захавання моцнай і незалежнай дзяржавы. Напрыканцы мерапрыемства дзецям прапанавалі пазнаёміцца з літаратурай па тэме і пажадалі ім добрага настрою, міру,…

  • “Будучае Беларусі ў адзінстве”

    “Будучае Беларусі ў адзінстве”

    17 верасня ўвесь беларускі народ адзначае важнае і значнае свята – Дзень народнага адзінства. Гэты дзень увасабляе ў сабе каштоўнасці, якія аб’ядноўваюць нас: любоў да Радзімы, павага да традыцый, гонар за незалежнасць і імкненне да суверэнітэту. Да гэтай важнай даты для беларускага народа бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі арганізавалі кніжную экспазіцыю “Будучае Беларусі ў адзінстве”. Экспазіцыя ўключала ў сябе тры раздзелы: “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы”, “Дзень народнага адзінства” і “Памятаць…

  • “Беларусь адзіная”

    “Беларусь адзіная”

    17 верасня для Беларусі – дата асаблівая, якая сімвалізуе аднаўленне гістарычнай справядлівасці і адзінства нацыі. Дзень народнага адзінства – гэта магчымасць падкрэсліць важнасць патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў развіцці моцнай і квітнеючай Беларусі. Пра гэта свята ішла размова ў час выезду бібліёбуса ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в.Мадзейкі на інфармацыйна-пазнавальнай гадзіне “Беларусь адзіная”. Бібліятэкар не толькі  пазнаёміла з гісторыяй узнікнення свята, але і расказала, што сучасная Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. І сёння ў нас ёсць галоўнае…