Рубрика: Новості_бел
-

Паэтычны зарапад “Я гэты край Радзімаю заву”
Сонечным сакавіцкім днём у Зэльвенскай раённай бібліятэцы напярэдадні Сусветнага дня паэзіі панаваў прыўзняты настрой. У гэтым утульным і гасцінным царстве кнігі было шматлюдна як ніколі. Прадстаўнікі розных прафесій, людзі сталага ўзросту і школьнікі адклалі на пэўны час штодзённыя клопаты, каб на чарговым пасяджэнні літаратурна-музычнай гасцёўні “Ліра” наталіцца паэтычным словам. Тым больш, што гасцямі мерапрыемства былі…
-

Хвіліна памяці “Памятаць, каб жыць”
У Елкаўскай сельскай бібліятэцы з юнымі чытачамі праведзена хвіліна памяці “Памятаць, каб жыць”. Бібліятэкар расказала дзецям пра тую жудасную трагедыю, якая напаткала жыхароў вёскі Хатынь 22 сакавіка 1943 года. І нягледзячы на тое, што з дня трагедыі ў Хатыні прайшло 82 гады, але пра яе ведаюць і памятаюць у нашай краіне. Дзеці даведаліся аб мемарыяльным…
-

Кіна-метры гісторыі “Жалобны звон Хатыні”
22 сакавіка — Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі. Да гэтай журботнай даты бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі кіна-метры гісторыі “Жалобны звон Хатыні”. Падчас мерапрыемства дзецям 9 “Б” класа гімназіі №1 распавялі пра жудасную трагедыю, якая напаткала жыхароў вёскі Хатынь 22 сакавіка 1943 года. Вядучая акцэнтавала ўвагу дзяцей на тым, што з дня трагедыі ў Хатыні…
-

Прававая гадзіна “Галоўны закон нашай краіны”
У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе 15 сакавіка да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь праведзена прававая гадзіна “Галоўны закон нашай краіны”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з матэрыяламі сацыяльна-інфармацыйнага цэнтра, дзе прадстаўлена Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, а таксама розныя кнігі па заканадаўстве нашай краіны. У ходзе прававой гадзіны бібліятэкар разам з удзельнікамі мерапрыемства пазнаёміліся з раздзеламі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, асноўнымі правамі і…
-

“Канстытуцыя – аснова грамадства”
У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у Каралінскай інтэграванай бібліятэцы прайшоў дыялог-абмеркаванне “Канстытуцыя – аснова грамадства”, у якім прыняла ўдзел настаўнік гісторыі Крэчка Ала Іванаўна. У ходзе мерапрыемства прысутныя прынялі ўдзел у гульні “Асацыяцыі”, разгадалі анаграмы, звязаныя з гэтай тэмай, абмеркавалі сітуацыі на тэму “Правы і абавязкі”, адказалі на пытанні віктарыны, даведаліся, якія былі Канстытуцыі на…
-

Урок дзяржаўнасці “Мы-грамадзяне Рэспублікі Беларусь”
У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь праведзены ўрок дзяржаўнасці “Мы-грамадзяне Рэспублікі Беларусь”. На мерапрыемстве бібліятэкар расказала дзецям пра Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і чаму яе яшчэ называюць Асноўным Законам дзяржавы. Далей пазнаёміла з гісторыяй стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе структурай, асноўнымі часткамі і артыкуламі, правамі і абавязкамі грамадзян. Дзеці паўдзельнічалі ў гульні “Права…
-

“Забыццю не падлягае: работа бібліятэк раёна да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”
У раённай бібліятэцы прайшла школа вучобы сельскага бібліятэкара “Забыццю не падлягае: работа бібліятэк раёна да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне” для бібліятэкараў ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка”. З уступным словам выступіла дырэктар Жамойціна Святлана Антонаўна, якая пазнаёміла ўдзельнікаў з планам работы школы вучобы. З дакладамі “Роля бібліятэк у фарміраванні цікавасці насельніцтва да гераічнай гісторыі Перамогі ў…
-

Лялечны спектакль “Рэпка”
13 сакавіка ўдзельнікі лялечнага гуртка “Вясёлка” Зэльвенскай раённай бібліятэкі парадавалі дзяцей чарговым лялечным спектаклем “Рэпка”. Усе артысты выдатна выконвалі ролі: голасам, жэстамі, рухамі стараліся адпавядаць сваім героям: Мышцы, Кошцы, Жучцы, Унучцы, Бабцы і Дзеду. Гледачы, затаіўшы дыханне, чакалі пачатку казкі. На фоне дэкарацый адзін за адным з’яўляліся ўсім знаёмыя і любімыя персанажы. Яркія лялькі, вясёлая музыка…
-

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
У Зэльвенскай раённай бібліятэцы для навучэнцаў гімназіі № 1 г.п. Зэльва напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшоў прававы ўрок «Канстытуцыя – сімвал эпохі». Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця канстытуцыйнага права ў нашай рэспубліцы, з асноўнымі палажэннямі Канстытуцыі. Увазе школьнікаў быў прапанаваны прагляд дакументальных відэаролікаў пра тое, як удасканальваўся асноўны закон нашай краіны. Таксама…
-

Кнігі пра каханне на ўсе ўзросты
Каханне – нязменная крыніца натхнення для пісьменнікаў. Таму не дзіўна, што штогод выдаецца велізарная колькасць кніг пра каханне. Чытанне раманаў пра каханне – выдатная магчымасць пагрузіцца ў свет рамантыкі і адпачыць ад паўсядзённай руціны. Сярод навінак нашай бібліятэкі таксама нямала цікавых гісторый пра прыгожыя пачуцці. Падчас выезду бібліёбуса з чытачамі вёскі Манцякі бібліятэкар правяла агляд…



