Рубрика: Новості_бел
-

“Крыж Еўфрасінні Полацкай”
Да 875-годдзя з дня стварэння крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай у Елкаўскай інтэграванай бібліятэцы для дзяцей з нядзельнай школы цікава і пазнавальна прайшоў урок духоўнасці “Крыж Еўфрасінні Полацкай”. Айцец Віталь расказаў пра стварэнне крыжа і пра тое, праз якія выпрабаванні гэтая святыня прайшла. А так жа дзеці даведаліся, што ў XX ст. брэсцкі майстар Мікалай Кузміч…
-

“Навінкі з кніжнага кошыку”
Для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера “Вясёлыя рабяты” СШ №3 г.п. Зэльва работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі арганізавалі кніжную дэгустацыю “Навінкі з кніжнага кошыку”. Што можа быць прыемней для чытачоў бібліятэкі, як не новае паступленне літаратуры ў бібліятэку. Самыя новыя, яркія, маляўнічыя доўгачаканыя кнігі размясціліся на кніжнай выставе-інсталяцыі “Навінкі з кніжнага кошыку”. Зазірнуўшы ў “кошык”, кожны чытач меў магчымасць…
-

“Што за цуд Церамок”
Тыдзень дзіцячай кнігі працягваецца … Сёння ўдзельнікі лялечнага гуртка “Вясёлка” Зэльвенскай раённай бібліятэкі паказалі дзецям лялечны спектакль “Што за цуд Церамок”. Дзеці ўважліва сачылі за дзеяннем казкі. Кожны герой: мышка-нарушка, жаба-квакушка, зайчык-пабягайчык, лісічка-сястрычка, ваўчышча-шэры бачок і касалапы мядзведзь — з’яўляліся са сваёй песенькай. Гэта вельмі радавала і весяліла нашых гледачоў. Лялечны спектакль выклікаў мора эмоцый у…
-

“Загадай, мы адгадаем”
І сёння не прыйшлося сумаваць дзецям у Зэльвенскай раённай бібліятэцы, бібліятэкары прапанавалі ім пазнаёміцца з вуснай народнай творчасцю і правялі для іх калейдаскоп загадак “Загадай, мы адгадаем”. Загадка — гэта цікавая галаваломка, якая развівае логіку, фантазію, уважлівасць. Спачатку дзеці пачулі аповед, што першыя загадкі з’явіліся вельмі даўно. Яны часта выкарыстоўваліся ў рускіх казках і лічыліся выпрабаваннем, праходжанне якога…
-

“Запрашаем у кнігаграддапытлівыхрабят”
Для навучэнцаў ДУА “Князеўская сярэдняя школа” бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі правяла літаратурны калаж “Запрашаем у кнігаград дапытлівых рабят”, дзе дзеці даведаліся, што гэтым мерапрыемствам адкрываецца Тыдзень дзіцячай кнігі. Бібліятэкар расказала прысутным, якую ролю адыгрывае кніга ў лёсе чалавека, пра гісторыю ўзнікнення Тыдня дзіцячай кнігі. Школьнікі з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне “Адгадай казачнага героя”, “Працягні…
-

“Журботныя званы Хатыні”
Да Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі ў Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гадзіна памяці “Журботныя званы Хатыні”. Ва ўступным слове бібліятэкар падкрэсліла, што Хатынь – гэта сімвал вялікай трагедыі, сімвал бязмерных выпрабаванняў, увасабленне некалькі сотняў беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны разам з іх жыхарамі. Колькі б гадоў ні прайшло з дня Хатынскай трагедыі, для беларускага народа…
-

“Без казак сумнажыць на свеце”
Тыдзень дзіцячай кнігі працягваецца … І сёння Зэльвенская раённая бібліятэка ператварылася ў чароўную арэну для выпрабаванняў! Дзеці праверылі сваю эрудыцыю ў займальнай бітве знаўцаў казак. Для дзяцей работнікі бібліятэкі правялі эрудыт-віктарыну “Без казак сумнажыць на свеце”. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні аб казачных героях, адгадвалі назвы казак, заканчвалі казачныя фразы, называлі чароўныя прадметы, якія дапамагалі героям, знаходзілі адказы ў кнігах і зачытвалі ўслых урыўкі з казак. Пасля завяршэння віктарыны дзеці выбралі самыя цікавыя казкі для хатняга чытання. Просмотры: 29
-

“Кніжнае царства – дружная дзяржава”.
З надыходам вясновых канікул разам з сонейкам да нас прыходзіць традыцыйнае свята — Тыдзень дзіцячай кнігі. У Елкаўскай інтэграванай бібліятэцы адкрыўся Тыдзень казачнымаўкцыёнам“Кніжнае царства – дружная дзяржава”. У аўкцыёне ўдзельнічалі восем пытанняў-лотаў: “Лічба 3”, “Сяброўства”, “Каты і коцікі”, “Паветраны шар”, “Транспарт”, “Чароўныя прадметы”, “Казачныя героі”, “Казачны дом”. Маленькія ўдзельнікі з вялікім натхненнем гулялі ў займальны аўкцыён, дзе на кожным кроку іх чакалі магія і цуды, захоплена абмяркоўвалі “выстаўлены лот”, вызначалі колькасць жэтонаў за яго. У выніку дзеці атрымалі зарад весялосці і бадзёрасці, а таксама цікава правялі час. Просмотры:…
-

«Кожная пятніца — роднае, сваё»
У межах праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” у Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні “Чытаем па-беларуску!”Мэта мерапрыемства — прыцягненне цікавасці дзяцей да чытання літаратуры беларускіх аўтараў, выканана. Удзельнікі не толькі чыталі ўслых урыўкі твораў беларускіх аўтараў, але і пажадалі ўзяць кнігі дамоў. Просмотры: 30
-

“Імяніны ў кніжнай краіне”
Сёння ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы было шумна і весела, а ўсё таму, што дзеці адзначалі свята кнігі “Імяніны ў кніжнай краіне”. У госці прыйшла Каралева кніга, якая распавяла пра гісторыю з’яўлення кніг і паклікала ўсіх у добрую казку. Ліса Аліса і Кот Базіліо, што прыбылі на свята, здзівіліся, якія ўсе дзеці начытаныя і разумныя, і…



