Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Рубрика: Новості_бел

  • “Балада аб спаленай вёсцы”

    “Балада аб спаленай вёсцы”

    Ёсць падзеі, якія нельга забываць. Адна з іх — трагедыя, якая здарылася ў Хатыні. Да гэтай журботнай даты ў Елкаўскай інтэграванай бібліятэцы прайшла гістарычная хроніка “Балада аб спаленай вёсцы”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра тую жудасную трагедыю, якая напаткала Хатынь і яе жыхароў, былі агучаны факты і храналогія тых страшных падзей. Удзельнікі праслухалі ўспаміны адзінага…

  • Кіна-метры гісторыі“Жалобны звон Хатыні”.

    Кіна-метры гісторыі“Жалобны звон Хатыні”.

    Напярэдадні Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшлі кіна-метры гісторыі“Жалобны звон Хатыні”. Дзеці даведаліся пра жудасныя падзеі вясны 1943 года, якія дагэтуль болем адгукаюцца ў сэрцах беларусаў. Паглядзелі відэафільм “І будзе жыць Хатынь”, дзе расказавалася, як ствараліся скульптуры “Непакораны чалавек”, сімвалічны пляцень, Вянок памяці, Дрэвы жыцця і што яны сімвалізуюць. Колькі б гадоў ні прайшло з дня Хатынскай трагедыі, для беларускага народа памяць пра яе заўсёды будзе святая. Полымя Хатыні абпальвае нашы сэрцы, нагадваючы аб тым, што трэба берагчы мір і спакой на роднай зямлі. Скончылася мерапрыемства хвілінай маўчання. Просмотры: 29

  • “Прыгоды і фантастыка Паўла Місько”

    “Прыгоды і фантастыка Паўла Місько”

    З нагоды юбілея беларускага пісьменніка Паўла Місько бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі для сваіх юных чытачоў правяла куфэрак прыгод “Прыгоды і фантастыка Паўла Місько”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка, якая прадстаўлена рознымі літаратурнымі жанрамі: казкамі, апавяданнямі, аповесцямі, вершамі. Дзеці адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны па творчасці Паўла Місько, складалі пазлы. Прайшоўшы ўсе выпрабаванні,…

  • “Знаёмцеся: закон законаў”.

    “Знаёмцеся: закон законаў”.

    Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе праведзены прававы эрудыт “Знаёмцеся: закон законаў”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з матэрыяламі сацыяльна-інфармацыйнага цэнтра, дзе прадстаўлена Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і розныя кнігі па заканадаўстве краіны. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца гарантам законнасці нашай дзяржавы. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з часткамі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама асноўнымі правамі і абавязкамі грамадзян згодна Асноўнага закона. Просмотры: 28

  • “Асноўны закон нашага жыцця”

    “Асноўны закон нашага жыцця”

    Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ў Каралінскай сельскай бібліятэцы прайшла хвіліна гісторыі права “Асноўны закон нашага жыцця”. Бібліятэкар расказала пра значэнне Канстытуцыі для дзяржавы ў цэлым і для кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі. Былі разгледжаны раздзелы і артыкулы Канстытуцыі. Пра гісторыю Канстытуцыі даведаліся з прэзентацыі “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны Закон грамадства і дзяржавы». Падлеткі ўспомнілі…

  • “Закон пра мяне і мне пра закон”.

    “Закон пра мяне і мне пра закон”.

    У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе з чытачамі да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь праведзена гутарка “Закон пра мяне і мне пра закон”. Падчас гутаркі бібліятэкар разам з прысутнымі ўспомнілі гісторыю стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе структуру, асноўныя правы і абавязкі грамадзян. Таксама бібліятэкар нагадала пра асноўныя змены ў Асноўным законе нашай краіны, за якія мы прагаласавалі ў 2022 годзе на рэферэндуме. Просмотры: 30

  • “Кніга на арбіце закона”

    “Кніга на арбіце закона”

    У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла інфармацыйная гадзіна “Кніга на арбіце закона”. Бібліятэкар расказала дзецям, чаму менавіта 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і як Канстытуцыя нашай краіны забяспечвае правы і свабоды кожнага чалавека і грамадзяніна. У канцы мерапрыемства для замацавання атрыманых ведаў, дзеці адказалі на пытанні віктарыны “Твае правы і абавязкі”. Просмотры: 25

  • “Канстытуцыя – галоўны гарант дзяржавы”

    “Канстытуцыя – галоўны гарант дзяржавы”

    Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у фае Зэльвенскага цэнтра культуры і народнай творчасці работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі разгарнулі кніжную выставу “Канстытуцыя – галоўны гарант дзяржавы”. Асаблівая ўвага на выставе была ўдзелена апошнім зменам у Асноўны Закон, які замацаваў статус Усебеларускага народнага сходу і важнасць захавання гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа. Просмотры: 30

  • “Галоўны закон краіны — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”

    “Галоўны закон краіны — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”

    У Міжэрыцкай інтэграванай бібліятэцы да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з дзецьмі праведзена гутарка “Галоўны закон краіны – Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”. Бібліятэкар расказала дзецям, калі была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, колькі раздзелаў змяшчае асноўны Закон краіны, з асноўнымі правамі і абавязкамі грамадзяніна Беларусі. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны “Твае правы і абавязкі”. Рабяты з энтузіязмам адказвалі на пытанні…

  • “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”

    “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”

    Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь бібліятэкар Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі для юных чытачоў правяла гадзіну прававых ведаў “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”. На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, успомнілі, для чаго патрэбны правы, чым адрозніваюцца правы ад абавязкаў, а затым замацавалі свае веды ў гульнявой форме. Просмотры: 21