Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Рубрика: Новості_бел

  • Свята калодзежа

    Свята калодзежа

     Сёння, не гледзячы на дождж, жыхары і госці аграгарадка Кашалі змаглі атрымаць зарад добрага і святочнага настрою на брэндавым мерапрыемстве “Свята калодзежа”. На працягу ўсяго мерапрыемства вядучыя ўсхвалялі ваду і калодзеж, як крыніцы жыцця. Незабыўнымі канцэртнымі нумарамі парадавалі гасцей свята работнікі клубных устаноў раёна. Просмотры: 29

  • Гульнявая праграма “Мой тата лепшы за ўсіх”.

    Гульнявая праграма “Мой тата лепшы за ўсіх”.

    У Елкаўскай сельскай бібліятэцы з дзецьмі прайшла гульнявая праграма “Мой тата лепшы за ўсіх”, прымеркаваная да Дня бацькі. Пасля аповеду бібліятэкара пра гісторыю свята, дзеці чыталі вершы, прысвечаныя татам, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, успаміналі прыказкі пра бацькоўства, дзяліліся найбольш яркімі момантамі зносін з бацькамі. У завяршэнні мерапрыемства кожны сказаў цёплыя словы пра свайго тату. Просмотры: 29

  • “Бібліятэчнае планаванне 2026. Пошук аптымальных варыянтаў”

    “Бібліятэчнае планаванне 2026. Пошук аптымальных варыянтаў”

    17 кастрычніка ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы адбыўся семінар-практыкум на тэму: “Бібліятэчнае планаванне 2026. Пошук аптымальных варыянтаў”. Адкрыла мерапрыемства намеснік дырэктара ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка”. У сваім выступленні яна адзначыла актуальнасць работы бібліятэк па выкананні кантрольных паказчыкаў, патрабаванні да складання гадавых планаў і справаздач. Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу, агучыла прыярытэтныя напрамкі і задачы работы бібліятэк на наступны 2026…

  • “Роднай зямлі шматгалоссе”

    “Роднай зямлі шматгалоссе”

    У сваiм краю, як у раю. Родны любы куточак, блізкі і дарагі сэрцу. У кожнага ён свой, але аб’ядноўвае ўсіх нас агульнай назвай – Радзіма. Мы любім месца, дзе нарадзіліся і жывём, любім родную прыроду, свой народ, сваю родную мову і песні сваіх вяскоўцаў, іх танцы, побыт, абрады… У Зэльвенскай раённай бібліятэцы з вучнямі гімназіі…

  • Літаратурны вечар “Таму, што мама побач”

    Літаратурны вечар “Таму, што мама побач”

    У рамках Тыдня бацькоўскай любові, бібліятэкар Кашалёўскай сельскай бібліятэкі-клуба правяла літаратурны вечар “Таму, што мама побач”. Яна пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення свята Дня маці і распавяла пра ролю мамы ў жыцці кожнага чалавека. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі самыя шчырыя і добрыя словы ў адрас любімых матуль. Былі прыведзены цікавыя факты з паўсядзённага жыцця мам.…

  • Паэтычны вернісаж “Цудоўны свет любоўю мацярынскай”

    Паэтычны вернісаж “Цудоўны свет любоўю мацярынскай”

    У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня маці праведзены паэтычны вернісаж “Цудоўны свет любоўю мацярынскай”. Любоў да маці суправаджае нас усё жыццё. Колькі цяпла таіць магічнае слова “мама”, якім называюць самага блізкага, дарагога і адзінага чалавека. У гэты дзень чытачы сабраліся ў бібліятэцы, каб у шчырай і душэўнай абстаноўцы пагаварыць пра светлае і роднае, пра самую галоўную жанчыну…

  • “Цябе я мама віншую, табе за ўсё дзякую”

    “Цябе я мама віншую, табе за ўсё дзякую”

    Актыўных чытачоў, удзельнікаў мерапрыемстваў, цудоўных жанчын у гонар светлага свята – Дня маці сабралі работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі на святочную праграму “Цябе я мама віншую, табе за ўсё дзякую”. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі вершы і песні аб самым дарагім чалавеку на зямлі, маме, ў выкананні не толькі вядучых, але і запрошаных. Цікавыя віктарыны стварылі пазітыўную атмасферу, а…

  • Тэматычная вечарына “Пяшчотныя словы для мамы”

    Тэматычная вечарына “Пяшчотныя словы для мамы”

    Напярэдадні Дня маці работнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба запрасілі сваіх чытачоў на тэматычную вечарыну “Пяшчотныя словы для мамы”. У пачатку мерапрыемства вядучая павіншавала ўсіх прысутных з надыходзячым святам і сказала, што на свеце ёсць словы, якія мы называем святымі. І адно з такіх святых, цёплых, ласкавых слоў – слова “мама”. Хіба ёсць у чалавека хто-небудзь бліжэй і даражэй яго роднай…

  • “Быть мамой – это прекрасно”

    “Быть мамой – это прекрасно”

    Бібліятэкар Бародзіцкай сельскай бібліятэкі арганізавала для чытачоў жанчын візіт-віншаванне “Быть мамой – это прекрасно”, прымеркаванае Дню маці. Бібліятэкар цёпла і сардэчна віншавала жанчын са святам, жадала ўсім мамам і бабулям адчуваць сябе па-сапраўднаму любімымі, патрэбнымі і шчаслівымі. Кожная матуля атрымала віншавльную паштоўку і кветкі. Просмотры: 29

  • Візіт-віншаванне

    Візіт-віншаванне

    Сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў краіне, Дзень маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым. Бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі разам з клубнымі работнікамі з візітам-віншаваннем “Быть мамой – это прекрасно” наведалі жанчын-маці, якія пражываюць у аграгарадку Каралін. У адрас віноўніц свята гучалі цёплыя словы, віншаванні, ім былі ўручаны кветкі, паштоўкі і падарункі.…