Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Рубрика: Новості_бел

  • “Нашым мамам дарагім мы “дзякуй” гаворым”

    “Нашым мамам дарагім мы “дзякуй” гаворым”

    Бібліятэкар Бародзіцкай сельскай бібліятэкі разам са сваімі актыўнымі чытачамі арганізавала майстэрню святочных паштовак “Нашым мамам дарагім мы “дзякуй” гаворым”. Падчас вырабу паштовак дзеці выразалі, ляпілі, падбіралі колеры і вялі гутарку аб самых дарагіх, родных і любімых мамах. Работы атрымаліся яркімі, маляўнічымі, а пажаданні ў паштоўках – добрымі і шчырымі. Просмотры: 28

  • Візіт-віншаванне “Са святам”

    Візіт-віншаванне “Са святам”

    У рамках дэкады  “Залаты ўзрост” у Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе быў арганізаваны візіт-віншаванне “Са святам”. Падчас наведвання работнікамі бібліятэкі сваіх чытачоў “элегантнага” ўзросту прагучала для іх шмат цёплых слоў і пажаданняў. Мерапрыемства стала яшчэ адным напамінам пра важнасць клопату і ўвагі да старэйшага пакалення. Просмотры: 37

  • Візіт-віншаванне “Са святам”

    Візіт-віншаванне “Са святам”

    Бібліятэкар Славаціцкай сельскай бібліятэкі-клуба ў межах дэкады “Залаты ўзрост” наведала сваіх пажылых чытачоў дома з візітам-віншаваннем “Са святам”. Тэма паважлівага стаўлення да старэйшага пакалення з’яўляецца актуальнай заўсёды. Побач з намі жывуць людзі, якія патрабуюць клопату і ўвагі. Падчас візіту прагучала шмат цёплых слоў і пажаданняў людзям “залатога” ўзросту. Наведванне прайшло ў душэўнай абстаноўцы і падарыла ўсім…

  • Поздравительная открытка для всех мам

    Поздравительная открытка для всех мам

    от автора

    в

    В рамках Недели родительской любви во время выезда библиобуса Зельвенской районной библиотеки в деревне Монтяки была организована акция «Поздравительная открытка для всех мам». Всех читательниц, которые посетили в этот день передвижную библиотеку, поздравили с наступающим Днём Матери и вручили красочные открытки с пожеланиями здоровья и благополучия. Просмотры: 29

  • “Год добраўпарадкавання краіны на старонках перыядычных  выданняў”

    “Год добраўпарадкавання краіны на старонках перыядычных выданняў”

    от автора

    в

    У Зэльвенскай раённай бібліятэцы праведзены прэс-агляд “Год добраўпарадкавання краіны на старонках перыядычных выданняў”. Роля перыядычнага друку ў жыцці вельмі вялікая. Газеты і часопісы нясуць чытачам аператыўную інфармацыю пра ўсё, што адбываецца вакол, асвятляюць найбольш цікавыя падзеі, факты, звесткі, адказваюць на пытанні, якія цікавяць іх. На выставе “2025 год — год добраўпарадкавання краіны”  прадстаўлены публікацыі з перыядычных выданняў аб планах і задачах прадпрыемстваў і…

  • Экалагічная гадзіна “Жывёлы просяць дапамогі”

    Экалагічная гадзіна “Жывёлы просяць дапамогі”

    от автора

    в

    У Князеўскай сельскай бібліятэцы для навучэнцаў ДУА “Князеўская сярэдняя школа” да Сусветнага Дня абароны жывёл праведзена экалагічная гадзіна “Жывёлы просяць дапамогі”. Бібліятэкар расказала дзецям, чаму быў устаноўлены гэты дзень у календары, што жывёлы, як і людзі маюць права на існаванне, абарону і добрыя да іх адносіны. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны “Дзікія і дамашнія жывёлы”, па…

  • “Бабулі і дзядулі ў дзіцячай літаратуры”

    “Бабулі і дзядулі ў дзіцячай літаратуры”

    от автора

    в

    Бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі правяла для дзяцей літаратурна-гульнявую праграму. “Бабулі і дзядулі ў дзіцячай літаратуры”. Удзельнікі спачатку разам абмеркавалі, каго называюць “пажылым чалавекам”, чаму важна аберагаць і дапамагаць старэйшаму пакаленню. Потым дзеці расказвалі пра сваіх бабуляў і дзядуляў і пра тое, як прыемна бавіць час разам. Таксама адгадвалі загадкі, збіралі прыказкі і прымаўкі, адказвалі на пытанні віктарыны…

  • “Знаёмы ваш, Сяргей Ясенін”

    “Знаёмы ваш, Сяргей Ясенін”

    от автора

    в

    Да 130-годдзя з дня нараджэння вялікага рускага паэта Сяргея Ясеніна ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшоў вечар паэтычнага настрою “Знаёмы ваш, Сяргей Ясенін”. Удзельнікі мерапрыемства перанесліся ў мінулае і ўбачылі некаторыя асноўныя моманты з яго біяграфіі, а таксама па-новаму зірнулі на творчасць паэта. На працягу вечара ў выкананні прысутных гучалі лірычныя радкі яго вершаў. Удзельнікі мерапрыемства…

  • Бібліятэчныя вячоркі “Славім узрост залаты”

    Бібліятэчныя вячоркі “Славім узрост залаты”

    от автора

    в

    У ціхі пагодлівы восеньскі дзянёк у Зэльвенскай раённай бібліятэцы на бібліятэчныя вячоркі “Славім узрост залаты” сабраліся людзі “элегантнага” ўзросту – актыўныя чытачы бібліятэкі і ветэраны бібліятэчнай справы. На працягу ўсяго мерапрыемства ў іх адрас гучалі пажаданні моцнага здароўя і аптымізму, а таксама вершы і музычныя нумары. Менавіта для іх былі арганізаваны жартоўныя гульні і конкурсы. Далей удзельнікі мерапрыемства змаглі…

  • “Узрост — гэта не бяда, гэта лепшыя гады”

    “Узрост — гэта не бяда, гэта лепшыя гады”

    от автора

    в

    1 кастрычніка бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі разам з работнікамі філіяла “Каралінскі сельскі клуб”, запрасілі людзей “залатога” ўзросту на дзень адпачынку “Узрост — гэта не бяда, гэта лепшыя гады”. На працягу ўсяго мерапрыемства ў адрас гасцей гучалі цёплыя словы віншаванняў, вершы і песні. З вялікім энтузіязмам старэйшае пакаленне паўдзельнічалі ў конкурсах і гульнях. Не малую цікавасць выклікала выстава “У гармоніі з узростам”, якую для іх падрыхтавала бібліятэкар.…