Рубрика: Новості_бел
-

“Нязгасны агонь душы…”
У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла тэматычная вечарына “Нязгасны агонь душы…”, прымеркаваная да Міжнароднага Дня пажылога чалавека. Бібліятэкар расказала прысутным, што гады – гэта не ўзрост, а багацце вопыту і шчаслівых успамінаў. Жыццё чалавека – гэта гісторыя мудрасці і дабрыні. У атмасферы цяпла і ўзаемаразумення прысутныя змаглі на час забыцца пра свае клопаты і акунуцца ў цудоўны свет…
-

Вечар адпачынку “Днём мудрасці завецца гэты дзень”
У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Міжнароднага дня пажылых людзей прайшоў вечар адпачынку “Днём мудрасці завецца гэты дзень”. У восеньскім календары ёсць добрая дата, якая перапаўняецца пачуццём удзячнасці ўсім пажылым людзям. І ў гэты дзень бібліятэкар павіншавала ўсіх прысутных на мерапрыемстве жанчын “залатога” ўзросту са святам і пажадала ім радасці, аптымізму, моцнага здароўя. Падчас сустрэчы гучалі вершы, песні,…
-

“Добрым словам адзін аднаго сагрэем”
У Князеўскай сельскай бібліятэцы да Міжнароднага дня пажылых людзей праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Добрым словам адзін аднаго сагрэем”. На сустрэчу сабраліся жанчыны “залатога” ўзросту. Падчас мерапрыемства бібліятэкар павіншавала ўсіх са святам і пажадала моцнага здароўя на доўгія гады, цяпла і аптымізму. Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы, спявалі песні пад караоке, успаміналі пра сваю маладосць. Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай абстаноўцы. Просмотры: 28
-

“Пусть будет теплой осень жизни”
Візіт пашаны “Пусть будет теплой осень жизни”, прымеркаваны да Дня пажылых людзей, правяла бібліятэкар Міжэрыцкай інтэграванай бібліятэкі. З кветкамі, кніжкамі і цеплымі словамі яна наведала сваіх чытачоў “элегантнага ўзросту” і павіншавала са святам, у іх адрас прагучалі самыя сардэчныя пажаданні. Просмотры: 27
-

“Золата і мудрасць восені”
Сімвалічна, што “залатая восень” – пара мудрасці, накопленага вопыту – у жыцці чалавека супадае з каляндарнай восенню. Чытачы паважанага ўзросту сёння прымалі віншаванні з нагоды Дня пажылых людзей ад бібліятэкара Бародзіцкай сельскай бібліятэкі ў час акцыі-віншавання “Золата і мудрасць восені”. У іх адрас прагучалі віншаванні і пажаданні задароў’я і дабрабыту. Просмотры: 30
-

Віншавальная акцыя “Мае гады — маё багацце”
1 кастрычніка — выдатная нагода падарыць увагу прадстаўнікам старэйшага пакалення і падзякаваць ім за бясцэнны вопыт. У гэты дзень у Зэльвенскай раённай бібліятэцы для ўсіх наведвальнікаў “мудрага” ўзросту была праведзена віншавальная акцыя “Мае гады — маё багацце”, падчас якой бібліятэкары са словамі самых лепшых пажаданняў віншавалі чытачоў з Міжнародным днём пажылых людзей, уручалі ім віншавальныя паштоўкі. Просмотры: 30
-

Акцыя “Адзіны санітарны дзень!”
У бібліятэках ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка” ў рамках раённай акцыі па добраўпарадкаванні бібліятэк праведзены “Адзіны санітарны дзень”. Работнікі бібліятэк праводзілі дробны рамонт памяшканняў, вільготную ўборку, праціралі пыл, перасаджвалі кветкі. Усе бібліятэкары дружна папрацавалі і ўжо заўтра прымуць сваіх чытачоў у чыстых і ўтульных памяшканнях. Просмотры: 42
-

“Проста. Хутка. Смачна”
У Князеўскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства пад назвай абмен рэцэптамі “Проста. Хутка. Смачна”. На сустрэчу сабраліся аматары гатаваць розныя стравы, рабіць нарыхтоўкі на зіму. Кожная ўдзельніца расказала аб рэцэптах любімых страў, аб нарыхтоўках гародніны і садавіны на зіму, якія робяць для сваёй сям’і і частуюць сяброў і, вядома, падзяліліся любімымі рэцэптамі нарыхтовак на зіму, якія калісьці ўзялі на заметку з…
-

Адзіны дзень бяспекі
25 верасня ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы ў рамках адзінага дня бяспекі работнікам быў даведзены парадак дзеянняў пры адпрацоўцы планаў эвакуацыі людзей пры пажары, дзеянням ва ўмовах розных надзвычайных сітуацый, аказанні першай дапамогі. Таксама была ажыццёўлена трансляцыя тэматычных відэаролікаў з афіцыйнага сайта Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Просмотры: 36
-

“Тысяча парадаў для здароўя”
У Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна здароўя “Тысяча парадаў для здароўя”. Удзельнікі мерапрыемства вялі размову аб здаровым ладзе жыцця і прафілактыцы шкодных звычак, аб тым, як падоўжыць жыццё з дапамогай здаровага харчавання і фізічных нагрузак, таксама падзяліліся выпрабаванымі на сабе народнымі рэцэптамі, дыетамі і спосабамі аднаўлення арганізма. Увазе прысутных была прапанаваная выстава літаратуры “Здароўе актуальна заўжды” з рэкамендацыямі, якія…


