Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Рубрика: Новості_бел

  • “Тысяча парадаў для здароўя”

    “Тысяча парадаў для здароўя”

    У Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна здароўя “Тысяча парадаў для здароўя”. Удзельнікі мерапрыемства вялі размову аб здаровым ладзе жыцця і прафілактыцы шкодных звычак, аб тым, як падоўжыць жыццё з дапамогай здаровага харчавання і фізічных нагрузак, таксама падзяліліся выпрабаванымі на сабе народнымі рэцэптамі, дыетамі і спосабамі аднаўлення арганізма. Увазе прысутных была прапанаваная выстава літаратуры “Здароўе актуальна заўжды” з рэкамендацыямі, якія…

  • Урок маралі “Дзе любоў і свет там гвалту і гора няма”

    Урок маралі “Дзе любоў і свет там гвалту і гора няма”

    У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе праведзены ўрок маралі “Дзе любоў і свет там гвалту і гора няма”. Сям’я для кожнага з нас — гэта самае галоўнае, самае патрэбнае ў жыцці. І калі ў сям’і пануе паразуменне, давер і цяпло – гэта сапраўднае шчасце. Падчас мерапрыемства вялася размова пра сям’ю, пра каханне і павагу ў ёй, пра выхаванне падрастаючага пакалення, пра прадухіленне гвалту ў дачыненні да блізкіх людзей. Напрыканцы мерапрыемства вядучы пажадаў прысутным, каб іх сэрцы напаўняліся дабрынёй, пяшчотай, міласэрнасцю, любоўю, шчырасцю, душэўнасцю…

  • “Навучы сваё сэрца дабру”

    “Навучы сваё сэрца дабру”

    Дабро – гэта светлае і прыемнае пачуццё, якое дорыць усмешку, прыносіць радасць, яно параўнальна з кавалачкамі шчасця. Добры чалавек, заўсёды дапаможа таму, хто мае патрэбу. Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі правяла ўрок дабрыні “Навучы сваё сэрца дабру”. Рабяты малявалі “Дрэва дабрыні”, былі праведзены гульні з добрымі словамі “Гавары добрыя словы” і “Чароўныя словы”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі…

  • Літаратурны партрэт

    Літаратурны партрэт

    Аматары літаратурна-музычнай гасцёўні “Ліра” Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі чарговае пасяджэнне ў фармаце літаратурнага партрэту “Уладары сэрцаў людскіх”, які быў прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Пятруся Броўкі і Пятра Глебкі. Падчас сустрэчы вядучыя мерапрыемства нагадалі факты з жыцця літаратараў, іх творчай біяграфіі. Цікавымі і змястоўнымі былі выступленні ўдзельнікаў літаратурна-музычнай гасцёўні “Ліра”. У таленавітым,…

  • Гістарычная панарама “Моцныя адзінствам”

    Гістарычная панарама “Моцныя адзінствам”

    У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня народнага адзінства з дзецьмі праведзена гістарычная панарама “Моцныя адзінствам”. Падчас мерапрыемства дзецям расказалі пра значэнне свята, што яно з’яўляецца сімвалам справядлівасці і нацыянальнага яднання, пра важнасць адзінства беларускага народа для захавання моцнай і незалежнай дзяржавы. Напрыканцы мерапрыемства дзецям прапанавалі пазнаёміцца з літаратурай па тэме і пажадалі ім добрага настрою, міру,…

  • “Будучае Беларусі ў адзінстве”

    “Будучае Беларусі ў адзінстве”

    17 верасня ўвесь беларускі народ адзначае важнае і значнае свята – Дзень народнага адзінства. Гэты дзень увасабляе ў сабе каштоўнасці, якія аб’ядноўваюць нас: любоў да Радзімы, павага да традыцый, гонар за незалежнасць і імкненне да суверэнітэту. Да гэтай важнай даты для беларускага народа бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі арганізавалі кніжную экспазіцыю “Будучае Беларусі ў адзінстве”. Экспазіцыя ўключала ў сябе тры раздзелы: “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы”, “Дзень народнага адзінства” і “Памятаць…

  • “Беларусь адзіная”

    “Беларусь адзіная”

    17 верасня для Беларусі – дата асаблівая, якая сімвалізуе аднаўленне гістарычнай справядлівасці і адзінства нацыі. Дзень народнага адзінства – гэта магчымасць падкрэсліць важнасць патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў развіцці моцнай і квітнеючай Беларусі. Пра гэта свята ішла размова ў час выезду бібліёбуса ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в.Мадзейкі на інфармацыйна-пазнавальнай гадзіне “Беларусь адзіная”. Бібліятэкар не толькі  пазнаёміла з гісторыяй узнікнення свята, але і расказала, што сучасная Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. І сёння ў нас ёсць галоўнае…

  • Гістарычны экскурс “Наша сіла ў адзінстве”

    Гістарычны экскурс “Наша сіла ў адзінстве”

    У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў гістарычны экскурс “Наша сіла ў адзінстве”, прысвечаны Дню народнага адзінства. Бібліятэкар расказала дзецям аб гістарычнай падзеі, якая стала асновай для святкавання Дня народнага адзінства, аб іншых важных вехах у развіцці нашай суверэннай дзяржавы. Дзеці склалі кветку адзінства з папяровых пялёсткаў са словамі: сяброўства, згода, непадзельнасць, згуртаванасць, мір, аб’яднанне. Была аформлена тэматычная выстава…

  • “Чытайце з асалодаю!”

    “Чытайце з асалодаю!”

    Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў Дзень бібліятэк арганізавалі і правялі бібліятэчную акцыю “Чытайце з асалодаю!” Было вельмі прыемна, што неглядзячы на дрэннае надвор’е, аматары чытання падыходзілі і цікавіліся экспазіцыяй бібліятэкі, віншавалі са святам. Ну, а бібліятэкары ў сваю чаргу, ўсіх падыходзячых знаёмілі з яскравымі момантамі бібліятэчных мерапрыемстваў бягучага года і новай літаратурай. А яшчэ з нагоды свята усе…

  • “Храм ведаў – бібліятэка”

    “Храм ведаў – бібліятэка”

    У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй “Храм ведаў – бібліятэка”, прымеркаваны да Дня бібліятэк. Усе наведвальнікі маглі не толькі пазнаёміцца з выставай і новымі кнігамі, але і паглядзець матэрыялы пра гісторыю бібліятэкі, паслухаць паведамленне аб дзейнасці ўстановы, навінках літаратуры. Чытачы змаглі бліжэй пазнаёміцца з альбомамі “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” і “Летапіс вёскі Крывічы”. Чытачам…