Рубрика: Новості_бел
-

“Адпачынак на зімовых канікулах”
Бібліятэкар Міжэрыцкай інтэграванай бібліятэкі правяла са сваімі чытачамі вусны часопіс “Адпачынак на зімовых канікулах”. Зімовыя канікулы – цудоўны час! Так шмат цікавых і захапляльных спраў, якімі можна заняцца! Бібліятэкар не толькі пазнаёміла і расказала ўдзельнікам пра тое, як можна правесці зімовыя канікулы: катанне на санках, лыжах, каньках, і простыя гульні ў снежкі і многае, многае іншае…
-

“Цуды пад Новы Год”
Сёння ў зале Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба панавала навагодняя атмасфера, у цэнтры размясцілася святочна ўпрыгожаная ёлка. “Открывает Новый год сказочные двери. Пусть сейчас сюда войдёт тот, кто в сказку верит” – такімі словамі Снегавік пачаў навагодні ранішнік “Цуды пад Новы год”. Дзецям прыйшлося адгадаць шмат загадак, упрыгожыць на хуткасць фанерныя ялінкі. Усе разам запалілі елачку, вадзілі вакол яе карагоды, распавядалі навагоднія вершы, праводзілі розныя гульні і конкурсы, за што атрымлівалі ад Снегавіка смачныя падарункі. У канцы ранішніка Снегавік яшчэ раз павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым Новым годам. Просмотры: 74
-

Падарожжа па кнігах “Казачныя джунглі Кіплінга”.
Напярэдадні 160-годдзя з дня нараджэння выдатнага англійскага пісьменніка Рэдзьярда Кіплінга, якое адзначаецца 30 снежня, у Каралінскай сельскай бібліятэцы прайшло займальнае мерапрыемства для юных чытачоў. Дзеці адправіліся ў падарожжа па кнігах “Казачныя джунглі Кіплінга”. Яны пазнаёміліся з жыццём і творчасцю аўтара, які падарыў свету мноства добрых і павучальных казак, дзе галоўнымі героямі сталі жывёлы. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах “Дапішы, хто гэта?”, “Пра каго…
-

“Ля вытокаў беларускага кіно”
Па звестках сацыёлагаў, больш за 60 працэнтаў людзей лічаць, што кіно адыгрывае важную ролю ў іх жыцці, і не проста як від вольнага часу, а як дарадца і памочнік, крыніца ведаў пра свет і пра чалавека. У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гутарка-прэзентацыя “Ля вытокаў беларускага кіно”. Бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю сусветнага кінематографа, а таксама ў прыватнасці пра этапы станаўлення беларускага кіно. Пачала яна з таго, што ў 1926 годзе беларускія гледачы ўбачылі першы айчынны “баявік” –…
-

Спектакль “Навагодняя казка”
Удзельнікі лялечнага гуртка “Вясёлка” Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў чарговы раз парадавалі сваіх юных чытачоў спектаклем “Навагодняя казка”. Дзеці змаглі атрымаць асалоду ад яркай і святочнай гісторыі лясных звяроў, акунуцца ў казачную атмасферу Новага года і, вядома ж, сустрэцца з Дзедам Марозам і Снягуркай. Далей усе разам пагулялі ў зімовую гульню “Снегопад”, станцавалі танец лясных звяроў “Зимняя пляска” і праспявалі песню “В лесу родилась ёлочка”. Юныя…
-

“Да нас ідзе Новы год! Ёлка ў госці кліча!”
У Зэльвенскай раённай бібліятэцы сёння было шумна і весела, а ўсё таму, што работнікі бібліятэкі правялі для вучняў гімназіі №1 1«А» класа забаўляльна-гульнявую праграму “Да нас ідзе Новы год! Ёлка ў госці кліча!”. У госці да дзяцей прыйшлі Дзед Мароз і Снягурка, Баба Яга, якія гулялі з імі ў розныя гульні, адгадвалі загадкі, спявалі і танцавалі. У канцы мерапрыемства дзеці атрымалі салодкія…
-

“Чароўны свет Кіплінга”
У Зэльвенскай раённай бібліятэцы да 160 годдзя з дня нараджэння Рэдзьярда Кіплінга праведзены літаратурны партрэт “чароўны свет Кіплінга”. Рэдзьярд Кіплінг – аўтар казак, вершаў і раманаў, самы малады лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Бібліятэкары разам з рабятамі ўспомнілі біяграфію Кіплінга, яго дзяцінстве ў Індыі і ўплыве гэтай краіны на яго творы. Ну а далей разгарнулася сапраўдная барацьба, дзе самыя чытаючыя сталі ўладальнікамі ганарлівага…
-

Выбар прафесіі — справа важная
У Зэльвенскай раённай бібліятэцы праведзена прававая рада “Выбар прафесіі – справа важная”. Мерапрыемства было арганізавана ў рамках работы публічнага цэнтра прававой інфармацыі. Бібліятэкар расказала, што выбар прафесіі – гэта вельмі важны крок у жыцці кожнага чалавека. У цяперашні час у свеце існуе больш за 50 тысяч прафесій і вельмі важна знайсці менавіта сваю. Юнакі і дзяўчаты падчас мерапрыемства азнаёміліся з…
-

Майстар-клас “Навагоднія задумкі”
Новы год – гэта свята чараўніцтва і падарункаў. Новы год – самы час для вырабаў. Бібліятэкар Бародзіцкай сельскай бібліятэкі арганізавала са сваімі чытачам майстар-клас “Навагоднія задумкі” з мэтай упрыгожыць бібліятэку да надыходзячага свята. У бібліятэцы панавала цёплая сяброўская атмасфера. Сумесная творчасць дапамагла дзецям адчуць набліжэнне цудоўнай урачыстасці. З вялікім задавальненнем дзеці ўвасобілі ўсе свае задумкі ў рэальнасць.…
-

“Самыя незвыЧайныя гісторыі”
У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Міжнароднага дня чая была арганізавана гадзіна чаявання “Самыя незвыЧайныя гісторыі”. На працягу ўсяго мерапрыемства прысутныя размаўлялі аб смачным і неверагодна карысным напоі. Бібліятэкар распавяла мноства цікавых і карысных фактаў пра гарбату: еўрапейскія краіны не адразу дадумаліся, што чай трэба заварваць, у першы час некаторыя людзі рыхтавалі з іх салаты. Брытанцы ўжываюць чай выключна з малаком, толькі славяне сталі дадаваць лімон. Самыя папулярныя і гаючыя чаі ў беларусаў — гэта травяныя зборы. Кожны дзень ва ўсім свеце заварваецца прыблізна 3 млрд. кубкаў бадзёрага…



