Рубрика: Новості_бел
-

Казка “Як Алёнка лета шукала”
Казка зразумелая і блізкая дзецям. Яны вераць у цуды, у тое, што дзесьці на зямлі ёсць чароўная краіна, у якой звяры і птушкі могуць гаварыць адзін з адным і жыць у дружбе, дзе дабро заўсёды перамагае зло. Гэтая чароўная краіна называецца тэатр. 22 мая ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы ўдзельнікі лялечнага гуртка “Вясёлка” для юных гледачоў паказалі цікавую казку “Як Аленка лета шукала”. Падчас падрыхтоўкі спектакля дзеці вучылі свае ролі, рыхтавалі дэкарацыі, падбіралі музыку для пастаноўкі. Гледачы з вялікім нецярпеннем чакалі сустрэчы з любімымі казачнымі персанажамі. Яны захоплена сачылі…
-

“Востраў сямейных скарбаў”
18 мая ў Князеўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна сямейных зносін “Востраў сямейных скарбаў”, прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і. Сям’я – самае галоўнае ў жыцці для кожнага з нас. Сям’я – гэта крэпасць, выратаванне ад цяжкасцяў, апора і падтрымка, якая дорыць цяпло, ўтульнасць і спакой. Бібліятэкар павіншавала ўсіх са святам і расказала пра сямейныя каштоўнасці і…
-

Турнір “Сабакі і кошкі на адной вокладцы”
Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі з вучнямі ДУА “Князеўская сярэдняя школа” правяла турнір “Сабакі і кошкі на адной вокладцы”. Бібліятэкар расказала дзецям, што каты і сабакі жывуць побач з чалавекам і з’яўляюцца добрымі сябрамі людзей. Дзеці пазнаёміліся з некаторымі пародамі катоў і сабак і падзяліліся аповедам пра сваіх хатніх гадаванцаў. Вучні прымалі актыўны ўдзел у гульнях і конкурсах, адказвалі…
-

«З кнігай будзем мы сябраваць – кнігу будзем мы любіць»
Зэльвенскую раённую бібліятэку наведалі навучэнцы 1 «А» класа гімназіі №1. Работнікі бібліятэкі правялі для іх экскурсію «З кнігай будзем мы сябраваць – кнігу будзем мы любіць». Дзяцей пазнаёмілі з асноўнымі правіламі карыстання бібліятэкай, распавялі аб правільным абыходжанні з кнігамі, як выбіраць кнігі і як паводзіць сябе ў бібліятэцы. Дзеці прагледзелі павучальны відэаролік пра карысць чытання,…
-

“Пад сямейным парасонам»
Важнае і вельмі душэўнае свята — Міжнародны дзень сям’і, штогод адзначаюць па ўсёй планеце 15 мая. У гонар гэтага свята ў Каралінскай інтэграванай бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава і праведзены гучныя чытанні “Пад сямейным парасонам”. Сям’я ахоўвае ад нягод падобна таму, як парасон абараняе ад дажджу, таму ў выставы такая цікавая назва. Выстава складалася з двух раздзелаў: сямейныя адносіны ў літаратуры і пачытаем ўсёй сям’ёй. Дзеці прачыталі любімыя вершы і апавяданні на тэму сям’і.…
-

Бібліяакцыя “Пад сямейным парасонам»
Сям’я — гэта самае галоўнае ў жыцці для кожнага чалавека. У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе праведзена бібліяакцыя “Пад сямейным парасонам”. Бібліятэкар наведала сем’і ў аграгарадку Крывічы і павіншавала іх з Міжнародным днём сям’і. Падчас наведвання чытачы падзяліліся з бібліятэкарам сваім патаемным: што такое для іх сям’я, якое значэнне яна мае для кожнага чалавека, расказалі пра іх сямейныя каштоўнасці. Бібліятэкар пажадала ім, каб у кожнай іх сям’і панавалі любоў, клопат і падтрымка адзін аднаго. Просмотры: 80
-

Вечар адпачынку “Калі дружна, калі разам”
У Міжнародны дзень сям’і бібліятэкар Кашалёўскай сельскай бібліятэкі-клуба запрасіла сваіх чытачоў на вечар адпачынку “Калі дружна, калі разам”. Яна павіншавала ўсіх са святам і павяла размову аб тым, што Дзень сям’і – асаблівае свята, напоўненае цяплом і святлом сардэчных пачуццяў. У кожнай сям’і ёсць мноства гісторый, традыцый і звычаяў, якія робяць нас тымі, хто мы ёсць. Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся сваімі гісторыямі і звычаямі з прысутнымі. Бібліятэкар пажадала ўсім шчасця, любові і гармоніі ў сям’і! Хай кожнае імгненне будзе напоўнены смехам і радасцю,…
-

Літаратурная карусель «Востраў сямейных скарбаў»
15 мая ў Елкаўскай сельскай бібліятэцы была арганізавана літаратурная карусель “Востраў сямейных скарбаў”, прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй гэтага знамянальнага дня. Дзеці ўспаміналі народныя прыказкі, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні “Сямейнай казачнай віктарыны”, прыдумвалі вызначэнні шчаслівай сям’і, даведаліся аб парадку роднасных сувязяў: хто каму кім прыходзіцца. Цікава было слухаць, з якой душэўнай цеплынёй дзеці расказвалі пра сваю сям’ю, з вялікім задавальненнем малявалі яе, стваралі сямейны дом “Сям’я на далоньцы”. Гэты дзень паказаў вучням, як важна берагчы сямейныя каштоўнасці. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала дзецям, каб у кожным іх доме, сям’і панавалі любоў,…
-

Памяць нашу не сцерці гадамі
Восемдзесят гадоў аддзяляюць нас ад таго дня, калі над зрынутым Рэйхстагам узвілася пунсовы Сцяг Перамогі, абвясціўшы свету аб заканчэнні самай кровапралітнай і разбуральнай вайны ў гісторыі чалавецтва – Вялікай Айчыннай вайны. Падчас выезду бібліёбуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў вёсцы Пеляжын была праведзена гутарка-дыялог «Памяць нашу не сцерці гадамі». У ходзе гутаркі бібліятэкар расказала аб гістарычнай…
-

«Пад сямейным парасонам»
Сям’я — гэта родныя людзі. Сям’я гэта — дом, дзе пануюць любоў, адданасць, сяброўства. Сям’я — гэта самае дарагое, што ёсць у кожнага чалавека. Менавіта такімі словамі пачалася літаратурна-музычная кампазіцыя «Пад сямейным парасонам», якая была арганізавана ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы. Юныя чытачы разам з бібліятэкарамі паразважалі пра тое, што такое сям’я, хто з’яўляецца галоўным у…



