Рубрика: Новості_бел
-

«Казка мудрасцю багатая»
З самага ранняга дзяцінства мы чуем казкі. Іх нам чытае мама, калі ўкладвае спаць, распавядае бабуля ціхімі вечарамі. Слухаючы і чытаючы казку, мы трапляем у чароўны свет, дзе адбываюцца цуды, дзе дабро заўсёды перамагае зло. Менавіта ў чароўны свет казкі акунуліся маленькія чытачы Зэльвенскай раённай бібліятэкі падчас віктарыны «Казка мудрасцю багатая«. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся аб розных жанрах казак, паўдзельнічалі ў займальных конкурсах…
-

“Кнігі любім мы чытаць і герояў пазнаваць”
Тыдзень дзіцячай кнігі працягваецца… Работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі для дзяцей, якія наведваюць школьны аздараўленчы лагер «Здаравячок», правялі літаратурную гульню “Кнігі любім мы чытаць і герояў пазнаваць”. Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа ў краіну Чыталію: прайшліся па старонках любімых кніг, пабывалі ў гасцях у любімых герояў казак. А, падарожнічалі рабяты па станцыях: “Загадкавая”, “Карцінная галерэя”, “Мультландыя”, “Гульнявая”,…
-

Урок гісторыі “Гудуць званы памяці”
У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе з дзецьмі праведзены ўрок гісторыі “Гудуць званы памяці”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар распавяла дзецям пра гісторыю вёскі Хатынь і пра тую жудасную трагедыю, якая напаткала яе жыхароў, пра мемарыяльны комплекс “Хатынь”, створаны ў памяць аб усіх беларускіх вёсках, якія былі спалены разам з людзьмі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Напрыканцы мерапрыемства школьнікам былі…
-

Урок мужнасці “Званы Хатыні, званы памяці”
У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня памяці ахвяр Хатыні праведзены урок мужнасці “Званы Хатыні, званы мужнасці”. У час мерапрыемства бібліятэкар напомніла прысутным, што 22 сакавіка ўся Беларусь шануе памяць загінуўшых жыхароў вёскі Хатынь і іншых населеных пунктаў, знішчаных карнікамі на тэрыторыі нашай краіны ў час Вялікай Айчыннай вайны. Вялася размова аб страшным лёсе і пакутах, якія выпалі на долю…
-

“Гудуць званы памяці”
У Князеўскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок гісторыі “Гудуць званы памяці”. Гэты ўрок быў накіраваны на пашырэнне ведаў вучняў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб трагедыі Хатыні і аб мемарыяльным комплексе “Хатынь” і яго значэнні для захавання гістарычнай памяці. Удзельнікам мерапрыемства бібліятэкарам былі прадстаўлены дакументальныя матэрыялы, мастацкія творы, ілюстрацыі карцін мастакоў, якія сталі…
-

Гадзіна памяці “Жалобныя званы Хатыні”
Ёсць падзеі, якія нельга забыць. Адна з іх – трагедыя, якая здарылася ў Хатыні. Да гэтай журботнай даты ў Каралінскай інтэграванай бібліятэцы, 22 сакавіка, прайшла гадзіна памяці “Жалобныя званы Хатыні”. Бібліятэкар вяла размову аб Хатыні – беларускай вёсцы, якая стала сімвалам жорсткасці і пакут мірнага насельніцтва падчас вайны. У 1943 годзе фашысты акружылі вёску і…
-

Урок гісторыі “Гудуць званы памяці”
У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы да Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі з дзецьмі праведзены ўрок гісторыі “Гудуць званы памяці”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю вёскі Хатынь і пра тую жудасную трагедыю, якая напаткала яе жыхароў. Дзеці пачулі аповед пра мемарыяльны комплекс “Хатынь”, адкрыты ў памяць і пра іншыя вёскі Беларусі, якія былі спалены разам з людзьмі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар яшчэ раз падкрэсліла, што Хатынь – гэта нястомная боль у сэрцах беларусаў. А званы Хатыні — гэта памяць і перасцярога ўсяму свету аб тым, што бяда, якая…
-

“Гэты цудоўны кніжны свет”
21 сакавіка, у межах Тыдня дзіцячай кнігі, бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі запрасіла юных кнігалюбаў на літаратурна-гульнявую праграму “Гэты цудоўны кніжны свет”. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у разгадванні літаратурнай віктарыны “Казачны куфэрак”, адгадвалі загадкі пра літаратурных герояў, распавядалі пра свае любімыя кнігі, успаміналі назвы кніг падчас гульняў “Чый прадмет, з якой кнігі” і “Тэлеграмы ад казачных…
-

СВЯТА КНІГІ
Сёння ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы было шумна і весела, а ўсё таму, што рабяты адзначалі свята кнігі “Запрашаем усіх сяброў сустрэць кніжкін юбілей”. У госці да дзяцей прыйшла Каралева Кніга, якая распавяла пра гісторыю з’яўлення кніг і паклікала ўсіх у добрую казку. Прыбыўшыя на свята Ліса Аліса і Кот Базіліо здзівіліся, якія ўсе дзеці начытаныя і разумныя, і правялі з імі віктарыну.…
-

Паэтычны зарапад “Я гэты край Радзімаю заву”
Сонечным сакавіцкім днём у Зэльвенскай раённай бібліятэцы напярэдадні Сусветнага дня паэзіі панаваў прыўзняты настрой. У гэтым утульным і гасцінным царстве кнігі было шматлюдна як ніколі. Прадстаўнікі розных прафесій, людзі сталага ўзросту і школьнікі адклалі на пэўны час штодзённыя клопаты, каб на чарговым пасяджэнні літаратурна-музычнай гасцёўні “Ліра” наталіцца паэтычным словам. Тым больш, што гасцямі мерапрыемства былі…



