Рубрика: Новості_бел
-

“Ці ведаеш ты свой родны край?”
Малая радзіма — гэта месца, дзе ты нарадзіўся і вырас, дзе праходзіць тваё дзяцінства, і дзе ўсё вакол здаецца родным і цудоўным. І, вядома ж, кожны павінен ведаць гісторыю свайго пасёлка, славутасці, людзей, якія зрабілі вялікі ўклад у станаўленне і развіццё сваёй малой радзімы. Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі для вучняў 3 “А” класа гімназіі №1…
-

“Прырода — скарбніца здароўя”
У Князеўскай сельскай бібліятэцы з актыўнымі чытачамі праведзена хвілінка цікавых паведамленняў “Прырода — скарбніца здароўя”. Прырода ў сваіх нетрах змяшчае ўсё, што трэба для паўнавартаснага жыцця чалавека. Нашы продкі спрадвеку ведалі пра гаючыя ўласцівасці многіх раслін і мінералаў, выкарыстоўвалі іх у народнай медыцыне для лячэння розных захворванняў. Падчас мерапрыемства бібліятэкар з чытачамі абмяркоўвалі, як прырода…
-

Свята вёскі Запруддзе “Вёсачка мая”
25 верасня бібліятэкар Славаціцкай сельскай бібліятэкі-клуба правяла свята в. Запруддзе “Вёсачка мая”. На свяце вёскі сабраліся ўсе мясцовыя жыхары, каб прыгадаць былое, парадавацца цяперашняму, паразважаць над будучым. Ва ўсе часы галоўнае багацце вёскі – гэта людзі, хто сваёй працай множылі і множаць славу роднай зямлі. Словы падзякі і песні гучалі ў гонар перадавікоў гаспадаркі, юбіляраў,…
-

АДЗІНЫ ДЗЕНЬ БЯСПЕКІ
Сёння, у рамках агульнарэспубліканскага Адзінага дня бяспекі, загадчык сектара культуры правяла практычны інструктаж для работнікаў Зэльвенскай раённай бібліятэкі і Зэльвенскага цэнтра культуры і народнай творчасці. На сустрэчы дэталёва разабралі алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні пажару і надзвычайнай сітуацыі, правілы хуткай і бяспечнай эвакуацыі з будынкаў, навыкі аказання першай дапамогі. Паглядзелі спецыяльныя прафілактычныя відэаролікі ад МНС. Галоўнае…
-

“У краіне здароўя, сілы, прыгажосці”
Ва ўтульнай чытальнай зале Зэльвенскай раённай бібліятэкі адбылася гадзіна здароўя “У краіне здароўя, сілы, прыгажосці”. Мерапрыемства аб’яднала чытачоў, якія імкнуцца захоўваць бадзёрасць, энергію і прывабнасць у любым узросце. Бо здароўе -гэта сапраўдная сіла чалавека, а сіла, падмацаваная ўнутранай гармоніяй і клопатам пра сябе, нараджае тую самую натуральную прыгажосць, якая непадуладная часу. Асаблівую цікавасць гасцей выклікала…
-

Гульня-падарожжа
Кніга — гэта сапраўдны цуд, які здольны перанесці нас у любую кропку планеты, раскрыць таямніцы мінулага і зазірнуць у будучыню. Каб адкрыць перад юнымі чытачамі гэты чароўны сусвет, у Князеўскай сельскай бібліятэцы прайшла гульня-падарожжа «Гэты цуд завецца — Кніга».Сустрэча пачалася з гутаркі пра тое, чаму чытанне з’яўляецца найважнейшым ключом да поспеху. Бібліятэкар расказала дзецям, што…
-

Гістарычны ваяж “Пісьменства…Дакрануцца да мінулага”
Кніга і друкаванае слова — гэта найвялікшы скарб чалавецтва, які дазваляе скрозь стагоддзі чуць галасы продкаў і перадаваць мудрасць будучым пакаленням. Каб нагадаць моладзі пра гэтую неацэнную спадчыну, бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі запрасіла дзяцей у захапляльны гістарычны ваяж пад назвай «Пісьменства… Дакрануцца да мінулага». Падчас сустрэчы ўдзельнікі разважалі пра тое, як з’яўленне пісьменства перавярнула ход…
-

“З зямнога ў вечнае”
18 верасня ў Зэльвенскай раённай бібліятэты прайшло чарговае паседжанне літаратурна-музычнай гасцёўні “Ліра” — тэматычная вечарына “З зямнога ў вечнае” да 80-годдзя з дня нараджэння Віктара Гардзея. На працягу мерапрыемства у выкананні ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання гучалі вершы з вядомых зборнікаў аўтара: «Касавіца», «Верасное палясоўе», «Незабудкі азёр» і «Дзікая пчала» і інш. Кожнае слова адгукалася ў сэрцах…
-

Гістарычны экскурс “Пад небам адзіным”
У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня народнага адзінства з актыўнымі чытачамі праведзены гістарычны экскурс “Пад небам адзіным”.Пад час мерапрыемства бібліятэкар падкрэсліла, што Дзень народнага адзінства стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўжды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі. Адноўленае ў…
-

“Адзінствам моцная Беларусь”
Сіла нацыі — у яе гістарычнай памяці, а сіла кожнага грамадзяніна — у адзінстве са сваім народам. У рамках святкавання Дня народнага адзінства ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы праведзена гістарычная панарама “Адзінствам моцная Беларусь”. Разам з удзельнікамі мерапрыемства мы прайшлі скрозь прызму стагоддзяў, успамінаючы пераломныя моманты нашай гісторыі, якія даказалі: беларусы ўмеюць пераадольваць любыя цяжкасці, калі…



