Рубрика: Новості_бел
-

«Мы разам, мы адзіныя»
У Елкаўскай сярэдняй школе прайшла пазнавальная гадзіна «Мы разам, мы адзіныя», якую для выхаванцаў дашкольнай групы правяла бібліятэкар мясцовай інтэграванай бібліятэкі. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня народнага адзінства. Праз тэму сяброўства дзеці пазнаёміліся з важнымі дзяржаўнымі паняццямі, праверылі свае веды ў віктарыне «Сімвалы маёй краіны» і разгадалі загадкі пра прыроду Беларусі. Свята падарыла выдатную нагоду…
-

“Наша моц – у адзінстве”
У Дзярэчынскай інтэграванай бібліятэцы прайшоў гістарычны экскурс “Наша моц – у адзінстве”. Бібліятэкар разам з дзеткамі адправілася ў падарожжа ў мінулае і даведаліся, як наша краіна вучылася быць дружнай і моцнай. Дзень народнага адзінства — гэта свята пра тое, як важна моцна трымацца за рукі. Калі мы разам — мы як вялікая і дружная сям’я,…
-

Дзень чытання “Чытаем самі, чытаем разам з сябрамі”
У Зэльвенскай раённай бібліятэцы з навучэнцамі 3 “А” класа гімназіі № 1 прайшоў Дзень чытання “Чытаем самі, чытаем разам з сябрамі”. Падчас мерапрыемства рабяты з задавальненнем перачыталі добра знаёмыя, але ад гэтага не менш любімыя творы. Затым простае чытанне хутка перарасло ў ажыўлёную дыскусію. Бібліятэкар прапанавала дзецям падумаць: чаму ж на самай справе вучаць гэтыя…
-

“Прачытай сам і парай сябрам”
У Дзярэчынскай інтэграванай бібліятэцы адбылася сустрэча з юнымі чытачамі “Прачытай сам і парай сябрам”. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з правіламі карыстання бібліятэкай, з цікавымі кнігамі і навінкамі літаратуры.У кожнага чытача была магчымасць расказаць пра любімага пісьменніка, падзяліцца сваімі ўражаннямі аб упадабанай прачытанай кнізе і парэкамендаваць яе сябрам. Просмотры: 18
-

“Па дарозе літаратурных прыгод”
У Дзень бібліятэк работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі захапляльны квэст-гульню “Па дарозе літаратурных прыгод”. Праграма квэста ўключала 5 станцый, на кожнай з якіх удзельнікаў чакалі захавальнікі з няпростымі заданнямі. “Літаратурнае кафэ” – дзе ўдзельнікі адгадвалі любімыя стравы вядомых персанажаў. “Пакой забытых рэчаў” – станцыя, якая вярнула страчаныя артэфакты іх законным уладальнікам-героям. “З ног на галаву”…
-

“Адзіная і непаўторная Беларусь”
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, у Каралінскай сельскай бібліятэцы, быў праведзены гістарычны экскурс “Адзіная і непаўторная Беларусь”. Падчас якога, дзеці даведаліся, як жыла Заходняя Беларусь і Беларуская ССР да ўз’яднання, чаму менавіта 17 верасня – гэта Дзень народнага адзінства, пачулі пра дасягненні нашай краіны за апошнія гады, пра знакамітых людзей, пра тое, чым…
-

Экскурсія “Чароўнае святло бібліятэкі”
У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе для чытачоў была праведзена экскурсія “Чароўнае святло бібліятэкі”, прымеркаваная да Дня бібліятэк. Удзельнікі адправіліся ў займальнае падарожжа па кніжным царстве, даведаліся пра свята бібліятэк, якое адзначаецца 15 верасня, пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара, а таксама з вялікай цікавасцю глядзелі экспанаты этнаграфічнага кутка “Мая зямля, мае землякі”. Просмотры: 18
-

“Дом, дзе жывуць кнігі”
Да Дня бібліятэк у Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе праведзены экскурс “Дом, дзе жывуць кнігі”. Рабяты змаглі паглядзець расстаноўку фонду, пасядзець за кафедрай бібліятэкара, а яшчэ іх пазнаёмілі з новымі дзіцячымі выданнямі. Далей рабяты адгадвалі загадкі на тэму “Праца бібліятэк”. У заключэнні мерапрыемства дзеткі павіншавалі бібліятэкара з надыходзячым прафесійным святам. Просмотры: 18
-

“Пра роднае, дарагое”
У Дзярэчынскай інтэграванай бібліятэцы ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае сваё” з дзецьмі была праведзена літаратурная гасцёўня “Пра роднае, дарагое”. Сустрэча была светлая, шчырая, напоўненая любоўю да таго, што нам такое блізкае і дарагое. Прысутныя разам гарталі сторонкі роднага слова, узгадвалі карані, адчувалі цеплыню бацькоўскай хаты і шум бяроз. Сёння ўдзельнікі дакрануліся да самага…
-

Дзень адчыненых дзвярэй “Быць чытачом імкніся – у бібліятэку запішыся!”
У Елкаўскай інтэграванай бібліятэцы напярэдадні Дня бібліятэк быў арганізаваны Дзень адчыненых дзвярэй “Быць чытачом імкніся – у бібліятэку запішыся!”. Бібліятэкар правяла для дзяцей займальную экскурсію, прыадчыніўшы заслону таямніц сваёй прафесіі. Маленькія госці даведаліся: як уладкаваны кніжны дом, па якіх правілах кнігі жывуць на паліцах і чаму ў кожнага тома ёсць свой сакрэтны шыфр з літар…



