Рубрика: Новості_бел
-

“Кніжная лаўка” з сакрэтам
Сёння Зэльва пагрузілася ў атмасферу легендарнага Ганненскага кірмашу. Адной з яркіх лакацый свята стала пляцоўка-інсталяцыя “Кніжная лаўка”, якую арганізавалі супрацоўнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі. Бібліятэкары творча падышлі да афармлення сваёй прасторы і падрыхтавалі для жыхароў і гасцей пасёлка нямала сюрпрызаў: наведвальнікаў сустракалі каларытны “воз з сакрэтам” і старадаўні куфар, напоўнены пудамі займальных кніг аўтараў 18 стагоддзя.…
-

“Жнівень Спасамі багаты”
Бібліятэкар Кашалёўскай сельскай бібліятэкі-клуба правяла са сваімі чытачамі фальклорныя вячоркі“Жнівень Спасамі багаты”, прысвечаныя Мядоваму, Яблычнаму і Арэхаваму Спасам. Вячоркі пачаліся з невялікага аповеду бібліятэкара пра тое, чаму гэтыя святы так называюць. Каб удзельнікам было цікавей, аповяд бібліятэкара чаргаваўся з гульнявымі момантамі. Скончылася мерапрыемства чаяваннем, ды не простым, а з дарамі трох Спасаў – мёдам, яблыкамі, арэхамі. Просмотры:…
-

“Прыйшоў Спас-усяму час”
Бібліятэкар Зэльвенскай раённай бібліятэкі падчас выезду бібліобуса правяла для жыхароў вёскі Мадзейкі пазнавальную гадзіну “Прыйшоў Спас — усяму час”. Госці мерапрыемства пагрузіліся ў гісторыю і багатыя традыцыі мядовага, яблычнага і арэхавага Спасаў, даведаліся аб духоўным сэнсе гэтых святаў і жнівеньскіх праваслаўных традыцыях. Атмасфера была неверагодна шчырай: удзельнікі дзяліліся сямейнымі звычаямі і хатнімі рэцэптамі страў з мёду…
-

Бібліятэчная палянка
Лета – выдатная пара, гэта смех, усмешкі і проста добры настрой. А яшчэ лета – гэта час чытаць! Менавіта бібліятэка ператварае летнія канікулы дзяцей у займальнае падарожжа. Бібліятэкарам Каралінскай сельскай бібліятэкі была арганізавана бібліятэчная палянка “А пачытаем разам гэтую кніжку”. На свежым паветры дзеці пазнаёміліся з летнімі навінкамі, адказалі на пытанні віктарыны, адгадалі вясёлыя загадкі, распавялі змест…
-

“Ці ведаеш ты свой край”
У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе з дзецьмі праведзена гульня-віктарына “Ці ведаеш ты свой край”. Падчас мерапрыемства дзеці здзейснілі займальнае падарожжа па роднай Беларусі. Бібліятэкар расказала аб прыродзе, багаццях роднага краю. Дзеці даведаліся шмат цікавага і падзяліліся ўражаннямі аб славутасцях Беларусі, аб тых месцах, дзе яны пабывалі, і аб тым, што хацелася б яшчэ ўбачыць. На некаторыя пытанні юныя чытачы не змаглі адказаць, таму віктарына атрымалася не толькі выпрабавальнай, але і пазнавальнай. Дзеці адказвалі на пытанні пра гісторыю і прыроду роднага краю, успомнілі, якія рэкі і азёры ёсць у Беларусі, якія рыбы насяляюць вадаёмы, якія птушкі жывуць і прылятаюць летам…
-

“Кветак чароўная сіла”
У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе адбылася літаратурная віктарына “Кветак чароўная сіла”. Сустрэча была прысвечана кветкам — выдатным тварэнням прыроды. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кветкамі, якія нас акружаюць, пра старажытныя павер’і пра іх. Дзеці даведаліся аб прафесіі фларыста і шмат цікавых фактаў аб лясных, садовых і казачных кветках. Рабяты адгадвалі загадкі, складалі прыказкі і прымаўкі аб кветках, разглядалі кнігі па тэме.…
-

“Хто спортам займаецца, той сілы набіраецца”
Лета – выдатная пара для забаў, весялосці, рухомых гульняў на свежым паветры. Пятнаццатага жніўня Крывіцкая сельская бібліятэка-клуб запрасіла дзяцей аграгарадка на цікавую гульнявую праграму пад назвай “Хто спортам займаецца, той сілы набіраецца”. Дзецям было прапанавана разбіцца на дзве каманды і выбраць капітана. Рабяты змаглі памерацца не толькі хуткасцю і спрытам, але і зладжанасцю, узаемнай падтрымкай. Мерапрыемства…
-

“Свята крыніцы!”
4 жніўня ў дзень мядовага Спаса жыхары і госці аграгарадка Славацічы сабраліся разам на брэндавым свяце “Свяце крыніцы!”, на якім была ўслаўлена чысціня і жыватворная сіла крынічнай вады. Мерапрыемства было напоўнена атмасферай шчырай падзякі прыродзе. Музычныя нумары артыстаў Зэльвенскага Цэнтра культуры і народнай творчасці радавалі гледачоў. Гэты дзень нагадаў кожнаму: крыніца — гэта не проста…
-

“Мы з сябрамі не сумуем, а чытаем і гуляем”
Лета — самая цікавая пара для адпачынку, актыўных гульняў і, вядома ж, падарожжа па бязмежным свеце кніг. На летняй пляцоўцы па вуліцы Чыгуначнай у мікрараёне “Паўночны” бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі гадзіну забаў “Мы з сябрамі не сумуем, а чытаем і гуляем”. Падчас мерапрыемства дзеці акунуліся ў чароўны свет літаратуры і адкрылі для сябе новыя цікавыя выданні. Далей рабяты з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў розных настольных і рухомых гульнях. Час праляцеў незаўважна весела, а галоўнае з карысцю. Просмотры:…
-

“У гасцях у дзіцячых паэтаў”
Бібліятэкар Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі запрасіла дзяцей з дзіцячага садка ў літаратурнае падарожжа ў краіну любімых вершаў “У гасцях у дзіцячых паэтаў”. У ходзе мерапрыемства дзеці ўспомнілі вясёлыя вершы паэтаў: Карнея Чукоўскага, Агніі Барто, Сяргея Міхалкова, Уладзіміра Сцяпанава. Рабяты ахвотна ўключыліся ў гульню “дакажы слоўца”, дзе бібліятэкар прамаўляла першыя радкі верша, а дзеці дружна канчалі, падбіралі карцінкі да вершаў. Рабяты з цікавасцю даведваліся з вершаў: Андрэя Смятаніна, як сябраваць з вожыкам; Наталлі Карпавай, адкуль у небе малако; пазнаёміліся з творчасцю беларускіх паэтаў У.Мазго, А. Вольскага, М. Пазнякова. Падчас мерапрыемства дзеці пашырылі свае веды аб дзіцячай паэзіі, атрымалі зарад станоўчых эмоцый, а самае галоўнае старанна чыталі вядомыя дзіцячыя вершы!…



