Рубрика: Новості_бел
-

“Кожная пятніца- роднае, сваё”
У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе ў межах праекта «Кожная пятніца – роднае сваё» прайшоў турнір знаўцаў «Па старонках беларускіх кніг». Распачынаючы сустрэчу, бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на багацце і непаўторную мілагучнасць беларускай мовы. Гэты лірычны ўступ натхніў дзяцей на падарожжа ў свет роднага фальклору: удзельнікі дружна ўспаміналі народныя забаўлянкі, песні, загадкі і лічылкі.Праграма самога турніру патрабавала…
-

«Летам няма калі сумаваць»
13 жніўня тэрыторыя аздараўленчага лагера «Блакітная хваля» ператварылася ў адкрытую літаратурную прастору. Каб зрабіць адпачынак дзяцей не толькі прыемным, але і пазнавальным, бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі сумесна з работнікамі Зэльвенскай раённай бібліятэкі арганізавалі літаратурную альтанку «Летам няма калі сумаваць». Мерапрыемства прайшло ў фармаце жывога дыялогу і гульні. Дзеці з вялікай цікавасцю знаёміліся з кніжнымі навінкамі, дзяліліся…
-

Гульнявая праграма “Лета – цудоўная пара”
Яркім святам смеху і радасці стала гульнявая праграма “Лета– цудоўная пара”, якую бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі сумесна з работнікамі Зэльвенскай раённай бібліятэкі падарылі выхаванцам аздараўленчага лагера “Блакітная хваля”. Рабяты дружна адгадвалі каверзныя летнія загадкі, адказвалі на пытанні займальнай віктарыны, удзельнічалі ў вясёлых конкурсах. Далей вольны час дзяцей прайшоў у віхры настольных і рухомых гульняў. Мерапрыемства падарыла…
-

Акцыя “Дзе прасіць дапамогі. Нумары тэлефонаў”
У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе ў аграгарадку Крывічы з падлеткамі і дарослымі праведзена акцыя “Дзе прасіць дапамогі. Нумары тэлефонаў”, прысвечаная пытанням папярэджання гвалту. Бібліятэкар знаёміла чытачоў з мэтай акцыі, плакатамі па тэме, звяртала ўвагу на нумары кантактных тэлефонаў, куды можна тэлефанаваць у выпадку неабходнасці. Просмотры: 32
-

“Дзікія і хатнія — усе такія важныя”.
У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе з дзецьмі праведзена віктарына “Дзікія і хатнія — усе такія важныя”. Хатнія жывёлы — гэта заўсёды радасць і адказнасць за тых, каго мы прыручылі. Падчас мерапрыемства рабяты імкнуліся даведацца і ўспомніць шмат цікавых фактаў пра сабак і катоў, з задавальненнем адгадвалі мастацкія творы, героямі якіх былі хатнія гадаванцы, адказвалі на на пытанні віктарыны па тэмах “Прыкметы і забабоны”, “Падарожжа ў гісторыю”, “Кошкі літаратурныя героі”, “Што мы ведаем пра сабак?”. У заключэнне бібліятэкар прапанавала дзецям для чытання кнігі, якія расказваюць пра жывёл, пра неабходнасць беражлівых і клапатлівых адносін да братоў нашых меншых.…
-

“Усё пра казкі і не толькі…”
Дзень кнігалюбаў, які адзначаецца 9 жніўня, выдатная нагода нагадаць усім, што чытанне бывае розным: вясёлым і кранальным, лёгкім і глыбокім, казачным і вельмі жыццёвым. Юныя чытачы наведалі Елкаўскую інтэграваную бібліятэку, каб прыняць удзел у літаратурнай гульні “Усё пра казкі і не толькі…”. Дзеці адгадвалі вядомых герояў твораў па апісанні, па прачытаным урыўку з тэксту, называлі назвы…
-

“Бітва тых, хто чытае”
У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла інтэлектуальная гульня “Бітва тых, хто чытае”. Бібліятэкар падрыхтавала для чытачоў выпрабаванні: прайсці некалькі станцый, паказаўшы свае веды. Рабяты разгадвалі красворд, адказаўшы на пытанні пра бібліятэку і кнігі, адгадвалі загадкі, падбіралі пару літаратурным творам і г.д. У выніку пераможца атрымаў узнагароду, а астатнія ўдзельнікі – заахвочвальныя прызы. Просмотры: 27
-

«Лета выдатна, калі бяспечна»
Летнія канікулы — незвычайны час для кожнага дзіцяці. Новыя знаёмствы і паходы, падарожжа з бацькамі і гульні з сябрамі – час, каб атрымаць асалоду ад сонечнага цяпла, вясёлых гульняў і прагулак. Як зрабіць летнія канікулы, гэтую самую шчаслівую пару па-сапраўднаму бяспечнымі, рабяты даведаліся падчас пазнавальнай гадзіны “Лета выдатна, калі бяспечна”, якую правялі работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі на летняй пляцоўцы па вул. Шасейнай. З дзецьмі абмяркоўвалі правілы дарожнага руху, разбіралі небяспечныя сітуацыі, з якімі рабяты могуць сутыкнуцца ў…
-

«Шалаш казак і загадак»
Бібліятэкар Славаціцкай сельскай бібліятэкі-клуба на летняй пляцоўцы вёскі Паўлавічы для дзяцей арганізавала паляну вясёлых задум “Шалаш казак і загадак”. Дзецям была прадстаўлена выдатная магчымасць пачытаць любімыя казкі, паўдзельнічаць у конкурсах, разгадваць загадкі на свежым паветры, атрымліваючы асалоду ад цёплага сонечнага надвор’я і новых шамацельных старонак. Мерапрыемства атрымалася радасным, вясёлым, добрым. Просмотры: 36
-

«У лета на ўсіх ветразях»
Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі запрасіла дзяцей на паляну задум “У лета на ўсіх ветразях”, дзе дзецям было прапанавана “кінуць якар” і атрымаць асалоду ад чытання, гульняў, забаў. Дзеці з задавальненнем пагрузіліся ў атмасферу гульняў і забаў. Рабяты дружна адказвалі на пытанні “Летняй віктарыны”, разгадвалі “Кветкавыя загадкі”, казачныя загадкі “Героі казак у загадках”, удзельнічалі ў розных конкурсах. Паляна вясёлых задум прайшла…



